Ну дык вось. Я заблытаўся канчаткова. У розных крыніцах па-рознаму:
- Тройцу на Беларусі здаўна называюць Сёмухай...
- Сёмуха гэта старадаўняе сьвята, пазьней прымеркаванае царквой да Тройцы...
- "Сёмуха" таму што 7 тыдняў пасьля Вялікадня
- Тройца = Пяцідзесятніца (на 50 дзень пасьля Вялікадня), сыход Cьвятога Духа на апосталаў
- У Духаў дзень варожаць, завіваючы вянкі, і ўпрыгожваюць хаты зелянінай (таму "Зялёныя сьвяткі")
- Русальная нядзеля акурат цераз тыдзень пасьля Сёмухі, На яе адну з дзевак упрыгожваюць зялёнымі галінкамі, называлі яе русалкаю, сьпяваюць ёй песьні.
- Падчас сьвяткаваньня Русалак у адзін з дзён Зялёных сьвятак варожаць, завіваючы вянкі (дрэўцы, галінкі), каб праз тыдзень, на Тройцу(!) даведацца аб выніках
- Русальны (Граны) тыдзень пачынаецца адразу пасьля Сёмухі
- Русальны тыдзень пачынаецца праз тыдзень пасьля Сёмухі
- Русальным тыднем завецца тыдзень перад Тройцай
- Упрыгожаная зялёным лісьцем дрэў дзяўчына = "Куст". Яе водзяць на Сёмуху
- "куст" водзяць на другі дзень Тройцы
- На другі дзень Сёмухі ідуць у гай завіваць вянкі
- ...
Гэта рэгіянальна? Гэта розьніца з-за старога й новага стыляў? Гэта памылковыя высновы розных зьбіральнікаў ці кампілятараў?
Давайце разбярэмся... Тройца, Сёмуха, Русаліі... Што? Калі? Чаму?