Нагадваю, што ў нядзелю, 27 траўня (ЗАЎТРА!!!) фэст у Старым Лошыцкім парку. Сярэднявечны. Праграма й абмеркаваньне
тут.
Апроч турніраў будзе канцэрт на верхняй паляне. Нас больш цікавіць канцэртная праграма, дзе заяўлена шмат сярэднявечнай? беларушчыны. У праграме магчымыя зьмены.
Канцэртная праграма Лошыцкага фэсту 27 траўня
(Камэнтары мае. Пісаў пра тых, каго чуў. Гурты, пра якія нічога не напісана, хай выбачаюць мне неадукаванасьць... :)))
12:00-12:30 Адкрыцце
12:30-13:00 Фолькгурт "Дэсань" - традыцыйныя беларускія сьпевы, набліжаныя да аўтэнтыкі, girls only :)
13:00-14:00 Фолькгурт "Кудмень" - традыцыйныя беларускія сьпевы, boys included :))
14:00-15:00 Гурт "Кашлаты Вох"
15:00-16:00 Гурт "Дзівасіл"
16:00-17:00 гурт "Ceilidh Ceol" - традыцыйны ірляндскія й брэтонскія мелёдыі й сьпевы, часам перакладзеныя на беларускую. Пры чым тут сярэднявечча?
17:00-18:00 Гурт "Testamentum Terrae" - Агульнаэўрапейскі медыеваль й беларускія мелёдыі. Асабіста мне вельмі падабаюцца іх песенныя нумары - традыцыйныя беларускія баляды й ня толькі.
18:30-19:00 Гурт "Рокаш"
19:00-20:00 Гурт "Ліцьвінскі хмель" - медыевальны раскалбас са шматлікімі барабанамі! жжжуць дзядзькі :))
"Старых Ольсаў" дакладна ня будзе (і нават не плянаваліся! :)))
Будуць яшчэ беларускія танцы дзе-небудзь на газоне пад дуды "Келіх Кола", кухня старадаўніх страваў, сучасныя харчкропкі, фотаатэлье з пракатам строяў і г.д. Ну і як звычайна гандаль: кераміка, скура, ткацтва...
УВАХОД ВОЛЬНЫ!!!!
Карацей, неблагі спосаб пабавіць выходны дзень у Менску з сябрамі ці сям'ёй. Сыноптыкі абацаюць сьпёку. Бярыце ваду, фоцікі й добры настрой :))
А ЯШЧЭ ЗАЎТРА СЁМУХА!!!! Але пра гэта іншым разам :))