Аздабленьне фасада

Aug 31, 2008 14:34

У народным дойлідстве падыход да вырашэньня вонкавага дэкаратыўнага ўбранства жылых будынкаў мае свае рысы, спецыфічныя для кожнага гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна. У Паазер'і, Панямоньні і цэнтры Беларусі аздаблялі ў асноўным галоўны фасад дома (ліштвы, гзымс, куты зруба, шчыпец франтона). Але заўсёды ў дэкоры кампазыцыйна вылучаўся адзін элемент - альбо вокны, або дзьверы, або франтон. Астатнія элементы аздабленьня кампазыцыйна яму падпарадкоўваліся.
На здымку прыклад такоага варыянту аздабленьня - хата ў в.Крэва.


Для параўнаньня - у Падняпроўі і ва Ўсходнім Палесьсі багата дэкаруюцца ўсе часткі будынка, без падзелу на першаснае і другаснае ў кампазыцыі. У Заходнім Палесьсі самым актыўным дэкаратыўным элементам зьяўляецца франтон двусхільнага даху.

архітэктура, гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны

Previous post Next post
Up