Aug 22, 2008 17:32
Выпадкова , у апошні момант, даведалася з інтэрнэту, што заўтра , 23 жніўня ў Старых Дарогах пройдзе IV рэгіянальнае свята-конкурс " Матчыны кросны", якое адбываецца раз у 3 гады . Прымуць удзел 65 майстроў з 14 рэгіёнаў Мінскай вобласці, у тым ліку 7 - з старадарожчыны. Прыехаць павінны і замежныя госці - майстры з Каўнаса, вакальны гурт з Клайпеды. Конкурс пройдзе ў 2 этапы : выстава творчых работ і спаборніцтва на хуткасць і якасць ткацтва .
Мясцовыя супрацоўнікі ДК паведамілі , што свята пачнецца ў 10.30 шэсцем ад ДК да гарадскога скверу, дзе і адбудзецца конкурс.
конкурсы,
выставы,
абвесткі,
Меншчына,
ткацтва,
Старадарожчына,
імпрэзы