Інтэрвью са Зьміцерам Сасноўскім.

Aug 22, 2008 02:18

Праўрадавая "Гомельская праўда" зьмясьціла інтэрвью з чалавекам-лягендаю - Зьміцерам Сасноўскім. (Пачытаць можна тут - "Вяртанне забытага сімвала" - http://gp.by/news_more/news5744.html)

Зміцер Сасноўскі - музыкант, майстар-рэстаўратар (вучань латышскага майстра Д. Вуцыса), гісторык, калекцыянер старадаўніх інструментаў. Кіраўнік групы сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”, заснавальнік фестываляў “Дударскі фэст” і “Карнавал на Каляды”, рэжысёр дакументальнага кіно. Нарадзіўся ў Гомелі, скончыў школу № 44, у 1996 годзе - гістарычны факультэт Гомельскага універсітэта. У 1996 - 2000 гадах выкладаў у Полацкім універсітэце, у 1998-м стажыраваўся ў Мадрыдскім універсітэце.

Паболей бы такіх матар'ялаў, якія знаёмяць чытачоў з роднай культурай і людзьмі, якія яе зьберагаюць, узбагачаюць ды папулярызуюць.
Раю наведаць старонку і пакінуць станоўчы водгук, а таксама з заклікам рабіць болей такіх матар'ялаў.

дударства

Previous post Next post
Up