МАЯ ВЫЦІНАНКА

Nov 30, 2010 21:48

Такую назву мае мой сайт, такую назву атрымала і гэтая кніга.
Наша з Наталлей Сухой vycinanka сумесная праца.
Асноўную частку кнігі складаюць лекалы, па якім можна выстрыгаць выцінанкі. Між іншым і даросламу, які ніводнага разу не спрабаваў іх рабіць, і дзіцяці 2-3х-гадовага узросту.
Ілюстраваная фотаздымкамі выцінанак і фрагментаў выцінанак маіх (Бабурынай Вольгі) і Наталлі Сухой, ёсць і прыклады сусветнай выразкі з паперы.
Фармат кнігі - 29х21см, 78 старонак, напісаная па-беларуску. Наклад усяго 300 асобнікаў, трэцяй часткі з каторых ужо няма. У продаж па кнігарням паступаць не будзе. 
Да Новага года кошт аднаго асобніка будзе 18 тыс БРБ.

Кніга ўтрымлівае

ў сабе ідэі работы з выцінанкай і прызначана натхніць вас для развіцця уласнай і

дзіцячай творчасці. Гістарычныя звесткі, тэарэтычныя даследванні і  метадычныя рэкамендацыі дапаўняе практычны

матэрыял дадатку ў выглядзе распрацаваных лекалаў. Апошнія могуць

выкарыстоўвацца як з дзецьмі,так і стаць першай прыступкай для таго, хто жадае

сам навучыцца прыёмам выцінанкі. Усё гэта будзе карысна для выхавацеляў

дзіцячых садкоў, педагогаў, рэпетытараў, гувернёраў і бацькоў, словам, усіх

тых, хто бавіць час з дзецьмі, альбо поста цікавіцца папяровай выразкай.

Бабурына Вольга Вячаславаўна - мастак і педагог, прадстаўнік Маладзечанскай школы

выцінанкі, сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з 1997г., дзяржаўны

стыпендыят у галіне культуры і мастацтва па рэкамендацыі Беларускага Саюза

майстроў народнай творчасці ў 2006г., удзельнік і прызёр міжнародных,

рэспубліканскіх і рэгіянальных выставак, конкурсаў, фестываляў.
Сухая Наталля Аляксандраўна - прадстаўнік Маладзечанскай школы выцінанкі, загадчык

секцыі выцінанкі ў Беларускім Саюзе майстроў народнай творчасці, дзяржаўны

стыпендыят у галіне культуры і мастацтва па рэкамендацыі Беларускага Саюза

майстроў народнай творчасці ў 2005г., з 2005г. выкладчык выцінанкі ў абласной

“Школе майстэрства”, удзельнік і прызёр міжнародных, рэспубліканскіх і

рэгіянальных выставак, конкурсаў, фестываляў.




На здымку разварот з лекаламі дадатку. Адно з лекалаў прапаную паспрабаваць выстрыгчы. Раздрукаваць патрэбна на А4 фармат, скласці гармонікам і наперад з нажніцамі!!!


выцінанка, карункі

Previous post Next post
Up