…Калі ўзнікненне імёнаў Перуна і Вялеса адносіцца да балта-славянскай або, дакладней кажучы, да індаэўрапейскай эпохі, то шэраг іншых сакральных словаў - заходнебалтыцкая інавацыя. Да іх адносяцца бясспрэчныя славяна-прускія новаўтварэнні, аб чым нам даводзілася пісаць неаднойчы. Надзвычай важнай зьяўляецца сэмантыка, звязаная з Купаллем. Вядома, што імя Купала- усходнеславянскае новаўтварэнне, якое замяніла прасл. kresb '24 чэрвеня купальны агонь, летняе сонцастаянне' (сэрб.-харв. kres, славен, kres і інш.). Бліжэйшым адпаведнікам яго было ст.-прус, kresze, krysze 'летняе язычніцкае свята'
*. Гэта назва не зьяўляецца славянскім запазычаннем, а адносіцца да славяна-прускіх (заходне-балтыцкіх) сакральных інавацыяў. Да іх адносіцца таксама імя асноўнага пэрсанажа прускага Купалля Курке, якога называюць богам пачастунку, богам ежы і пітва. У адрозненне ад прасл. eda, 'ежа', прасл. kbrcbma мае значэнне 'рытуальная, ахвярная ежа', што дазваляе рэканструяваць прасл. *kъrkъ 'размеркавальнік даброт'. Апошняе сэмантычна адпавядае ст.-інд. bhagah (параўн. прасл.Ьодъ).
Такім чынам, прасл. krеsъ i kbrth>ma, k^kati - дакладныя адпаведнікі ст.-прус, kresze i curche, што сведчыць аб заходнебалтыцкай супольнасці Купалля і заходнебалтыцкім паходжанні славян. Падводзячы вынікі нашых даследаванняў у галіне праславянскай мовы і праславянскага міту, мы можам канстатаваць, што як у мове, так і ў духоўнай культуры іранскае (скіцкае) нашэсце на вісла-одэрскі арэал, заняты праславянамі
[22], было той часавай мяжой, якая адасобіла заходнебалтыцкіх продкаў славянаў ад старажытных славянаў.
"Спадчына" 4, 1996, с. 164-182.
В. Мартынаў - Этнагенэз славянаў: мова й міт