Прыязджаю ў Серабранку - кожны трэці ліцэіст!

Sep 06, 2010 14:07



Першага верасня па ініцыятыве МінАдукацыі назаўжды зыйдзе ў нябыт паняцце "ПТВ" - прафесійна-тэхнічная вучэльня. Дакладней, паняцце зыйдзе, а самі навучальныя ўстановы застануцца. Толькі звацца цяпер яны будуць ганарліва й благародна - ліцэі.

"А.С. Пушкін падчас свайго навучання ў Царскасельскім ліцэі сур'ёзна займаўся паэзіяй, асабліва французскай, за што ён і атрымаў мянушку "француз" - піша энцыклапедыя.  А Пеця Сідараў у сваім ліцэі сур'ёзна займаўся сантэхнікай, за што атрымаў мянушку "вантуз", адказвае наш эксперт.

Не, не зразумейце няправільна, кожны павінен займацца сваёй справай, і прафесія каменшчыка альбо штукатора ня менш ганаровая й прэстыжная, чым, напрыклад, банкаўскі служачы альбо праграміст. Таму й выпускнікі ПТВ павінны зразумець свой узмацнёны сацыяльны статус, стаць бліжэй да сярэднега класу, маральна ўзняцца над пастылай мінуўшчынай, цвёрдым крокам увайсці у светлую будычыню, маючы дома на паліцы дыплом ліцэіста!

Андрей Федоришкин, заместитель директора по учебно-производственной работе УО "МГПТУ №63 строителей":

"Наверное, многих интересует вопрос: все-таки, в чем какое-то основное отличие профессионального училища от профессионального лицея. На мой взгляд, это именно углубление компонента специальных дисциплин. Мы с этого года разработали систему факультативов именно по тем дисциплинам, которые помогут выпускникам быть приближенными к среднему специальному образованию."

Зараз негатыўны вобраз пацана-ПТВшніка зыйдзе ў нябыт! Ці не цудоўныя гэта навіны? Сапраўды, цудоўныя! Цяпер вобраз пацана-ліцэіста паважна займе сваё ганаровае месца побач з Піушкіным ды Кюхельбекерам, ды ,нарэшце, апынецца там, дзе мусіў быць увесь час дагэтуль.

Адукасьён, праслойка

Next post
Up