Аператыўнікі г.Мінска ў чарговы раз радуюць нас сваімі поспехамі ў сферы барацьбы за народную мараль. Болей за 150 DVD-дыскаў з порна-прадукцыяй было канфіскавана напярэдадні на Жданах. Дзякуючыгэтаму тыя няшчасныя, якія дагэтуль не вывучыліся пампаваць "клубнічку" з І-нэту альбо не набылі спадарожнікавую талерку, будуць вымушаныя ізноў дастаць свае пажаўцелыя "Плэйбоі" ды "Пэнтхаусы", каб працягнуць рэалізацыю сваіх сэкс-фантазій у нашай нясэксуальнай рэчаіснасці.
Дарэчы, ці тое порна было на тых канфіскаваных дысках, ці не, будуць высвятляць члены спецыяльнай мастацтвазнаўчай камісіі. Калі камісія прызнае матэр'ял парнаграфічным, прадаўцам будзе паграджаць арт. 343 УК, а гэта патыхае турмой. Ня трэба быць экстрасэнсам, каб здагадацца, аб чым зараз думаюць затрыманыя хлопцы - яны мараць аб салодкім жыцці порнапрадусараў Захаду, якія ня толькі легальна здымаюць і прадаюць фільмы для дарослых, але з'яуляюцца досыць заможнымі і паважанымі падаткаплацельшчыкамі.