ВЯЛІМІР РАЗАНАЎ

Jul 07, 2011 21:57

Дзіўна сёньня атрымалася! Распавядаю!
Прачытаў недзе пару дзён таму, што даволі такая ўтульная менская кнігарня "Логвінаў" праводзіць акцыю - робяць значныя зьніжкі на некаторыя кнігі. Сярод прапановаў была кніжка перакладаў вершаў Вяліміра Хлебнікава, перакладаў Алесь Разанаў. Мяне зацікавіла, бо даўно жадаў пазнаёміцца з творчасьцьцю Хлебнікава пабліжэй (нешта мне вельмі блізка такое стала. Ці так было заўсёды са мной?), тым больш было цікава яго пачытаць на нашай мове, ды й яшчэ у разанаўскім перакладзе. Карацей, блукаў я па працоўных справах па горадзе, а тут яшчэ гэны дождж...вось я і задумаўся цягнуцца у тую кнігарню ці проста накіравацца дамоў у быт і абывацельшчыну))) Вырашыў растармашыць сябе і пайсьці ў кнігарню - пайшоў!
Дабраўся пад парасонам, пачаў шукаць кнігу, не знайшоў, запытаў гандляра (яны там такія прыемна беларускамоўныя). На маё пытаньне ці ёсьць разанаўскі ў іх пераклад Хлебнікава, гандляр чамусьсці трошкі неяк усьміхнуўся. Я не зразумеў і не надаў таму асобнае ўвагі. Побач стаяў нейкі высокі і сівы немалады мужчына. Блін, вобраз у яго такі быў...ну, карацей, я адразу пачаў думаць дзе я яго бачыў, адназначна гэта нейкі "бэнээфавец" я падумаў))) Калі ж мужчына гэны пачаў з гандлярамі размаўляць на спакойнай такой беларускай мове-я тут увогуле разгубіўся, бо і голас яго я недзе чуў. Ну, а калі мужчына запытаў прадаўцоў як разыходзяцца пераклады Хлебнікава я ўсё і зразумеў...досыць хутка, маланкава ськеміў і папрасіў аўтограф. ПАШАНЦАВАЛА! Паразмаўляў крыху з жывым клясікам, распавёў яму, што сам яго аматар і жонка Каця аматар, папрасіў падпісаць кніжку словамі "для Кацярыны", бо яна яшчэ з філфаку яго больш за ўсіх нашых беларускім літаратараў любіць. Мужчына трохі засмуціўся, адказаў, што, маўляў, нечакана і няма асадкі, я даў яе) Прыемна вельмі, потым мы яшчэ зусім пару фразаў паразмаўлялі пра тое, дзе працуе мая Каця, у якім выдавецтве і ўсё...вось такая казка атрымалася пасярод нашага беларускага...

жыцьцё, кнігі, Каця, я

Previous post Next post
Up