ЖАНЧЫНЫ. Асе Паплаўскай. Таксама пра маршрутку

Jun 09, 2011 22:20

Я люблю жанчынаў, як кляс, як нешта чыстае і сьветлае і лепшае. Люблю жанчынаў прыгожых і простых, з характарам, а ня "курац". Хаця "курац" паважаю і шкадую іх, бо ведаю з-за каго яны такія і дзеля чаго.
Не люблю жанчынаў, якія выпендрываюцца, тым больш без падставы, падставы яны самі сабе выдумляюць, бясконцы сваеасаблівы самапіяр. Ну, буду справядлiвым, мужыкоў такіх яшчэ болей не люблю)
Люблю сапраўды разумных жанчынаў, а ня тых, які завучылі пару афарызмаў. Жанчына павінна быць асобай і не павінна дапускаць пераўтварэньня сябе ў нейкую загнаную жыцьцём і турботамі істоту, якую ўжо толькі дзеці любяць і цэняць.
Але пра гэтае хопіць!)

выпадак сёньня са мной

Зайшоў, сеў у маршрутку, сьпякота, сеў ззаду, падлічыў грошы, сьпякота страшная, перадаў грошы мужчыне наперадзе, каб далей перадаў. Перад гэтым мужчынай сядзіць такая фіфа, загар аля турцыямальдзівыгрэцыя у вялізных акулярах на паўтвара, ёй патрабуецца-узяць у мыжчыны таго мае грошы, проста працягнуць руку на 50 см. суседке, а тая ўжо кіроўцы. Дык вось...яна ГЭТАГА НЯ РОБІЦЬ! НЯ РОБІЦЬ ПРЫНЦЫПОВА! І пачынае гучна казаць на ўсё маршрутку, каб той мужчына сам устаў і пайшоў перадаў грошы куды захоча! Мужчына паспрачаўся, але пасьля проста даў іншай жанчыне з малым дзіцём на руках (якой гэтая "жаба" у акулярах павінна была перадаць маё пянёнзы) і тая прытрымліваючы дзіця аддала грошы кіроўцы. МХАТаўскаяаўза! АФАПІОООЗЗЗ!!!! Пасьля зацішша гэная фіфа не вытрімлівае, паварчваецца да мужчыны і кажа, што зрабіла так таму, што ВЕЛЬМІ СТАМІЛАСЯ! мужык ёй, адрываючыся ад сваёй размовы па мабіле на ўсё маршрутку кажа кшталту "калі так стамляеціся то не фіг сядзець тут і ідзіце на іншыя месцы!" Прабачце, але па яе выглядзе і вобразе зразумела ад чаго і як такія стамляюцца.

Рэшту ў кіроўцы забіраў я сам, ішоў праз салён. Мужык той перахапіў у кіроўцы мае грошы, аддаў мне. Я яму "шчыры дзякуй!" А вы кажыце...мужыкі-сьвіньні і казлы? Мы ўсе розныя, а вы тут...

мужчыны, жанчыны, жыцьцё, кабеты, я

Previous post Next post
Up