У барвах восені стаіць
Самотны клён на панадворку.
Ён ледзь ад холаду дрыжыць.
І вецер з ім вядзе гаворку.
Ніхто не ведае аб чым...
Магчыма, зноў аб долі горкай,
Аб тым, што з золатам сваім
Расстацца мае надвячоркам...
І я даю табе далонь -
Маўчаць журботна нашы душы.
І толькі восеньскі агонь
Нас сагравае перад сцюжай...
(
Read more... )