тут
beliashou не спыніўся на простай справаздачы пра "Адзін дзень з МНС", а піша і піша.
Дадам і я некалькі занатовак.
Але не зусім пра "Адзін дзень з МНС".
Калісьці, мо ў 1995-м, калі я яшчэ вучыўся ў школе да нас прыходзілі пажарныя. Клікалі ў свой кружок а ля "Юны пажарны". Пасьля атрыманьня атэстату можна было паступаць у Гомель у Інжэнерны Інстытут і мець некаторыя ільготы, калі ты ў школе хадзіў у гэты кружок. Яны казалі пра тое, што "пажарныя будуць заўсёды, заробкі ў нас прылічныя, служба - бывае, што днямі ў даміно гуляем. нават ёсьць стол для тэніса". Ну з маіх аднакласьнікаў і аднашкольнікаў нехта хадзіў у гэты кружок. Памяць захавала толькі двух: адзін адслужыў у войску і служыць ў Сьветлагорску ў МНС, другі скончыў ГІІ і загінуў на тушэньні тарфянікаў за Бярэзінай. Да чаго я: калі б нам, школьнікам, паказалі і расказалі хаця б 10-ю частку таго, што я бачыў і чуў на "Адным дні з МНС", то 98%, што я быў бы ратаўніком. Мне здаецца, што ратаўнікамі становяцца не ад "добрага заробка і гарантыі існаваньня прафесіі", а ад нечага іншага. Рамантыка, чалавечнасьць, жаданьне быць карысным (не "корыстным", а "полезным"). Усё гэта разам і нешта яшчэ, пра што я ня ведаю, альбо забыў. Гэта ня значыць, што заробак пажарным можна не плаціць. Добры заробак, забясьпячэньне сацыяльных і бытавых патрэбаў - праяўленьне павагі з боку дзяржавы і грамадства.
Мы з братам аднойчы тушылі сваю лазьню. Не зпрацаваў аўтамат у баку з вадой. Бак нагрэўся, і пачаў гарэць дах. Заўважылі, калі пачаў страляць шыфер. Добра, што быў будзень і напору ў шлангах для паліву было дастаткова. Патушылі самі. МНС не выклікалі. Тады да бліжэйшага тэлефона было бегчы з паўгадзіны. Але праз пару год лазьня такі згарэла. Нікога не было. Падазраю, што нехта з суседзяў "зайшоў у госьці" і ўключыў ТЭН. Затушылі пажарныя. Праўда ад лазьні амаль нічога не засталося. Ня ведаю які тут вывад. Хіба што забяспечыць некалькі варыянтаў прадухіленьня пажаранебясьпечных сітуацый.
Самы кур'ёзны выпадак быў нядаўна. Мы з
irisation былі ў бацькоў у Сьветлагорску. Вярталіся з крамы, зайшлі ў пад'езд, а ў ім ад дыму амаль нічога ня бачна. Прабеглі па паверхах і спыталі ў суседа, якога сустрэлі на 3-м паверсе ці выклікалі МНС? Адказ проста не памясьціўся ў галаву: "Яны ж штраф за вызаў вазьмуць, я ня буду званіць". Цётка зь іншага паверха сказала, што выклікалі ўжо. Ну яго ў дупу такога суседа. Але суседзей не выбіраюць. Мы-та яму расказалі, што ніякіх штрафаў за гэта не бывае. Ці зразумеў, ці паверыў?