Sep 10, 2010 02:18
Ён прыйшоў не на досвітку
Ён прыйшоў калі біла гадзіну
Ён прыйшоў і гадзіннікі віскнулі
Ён прыйшоў пад сцягам папараці
Ён прыйшоў пад штандартам восені.
І ніхто яго не спыніў
І ніхто яго не сустрэў
Ён прынёс крамянёвыя пацеркі
Ён прынёс нефрытавыя дываны
Ён прынёс світкі попелу
Ён прынёс косці сясцёр
Ён прынёс рэшткі кніг
І ніхто яго не сустрэў
І ніхто з ім не снедаў
Ён загадаў фарбаваць люстэркі
Ён загадаў прыбіць вёслы
Ён загадаў прыбраць дахі
Ён загадаў выгнаць яшчарак
Ён загадаў прычасаць школьнікаў
І ніхто з ім не спрачаўся
І ніхто яму не пярэчыў
Ён забраў усіх павукоў
Ён забраў палову травы
Ён забраў тузін дажджоў
Ён забраў жменю дыму
Ён забраў кроплю пылу
І ніхто яму не пашкадаваў
І ніхто яго не пашкадаваў
Ён пайшоў калі не біла
Ён пайшоў і гадзіннікі сціхлі
Ён пайшоў сутулы і сумны
Ён пайшоў за крыжы могілак
Ён пайшоў каб гадзіны пайшлі
І ніхто яго не праводзіў
І ніхто яго не праводзіў
творчасць,
верлібры,
экзыстэнцыя,
вершы,
адзінота,
психадэл