Дзікасць...

Jan 03, 2011 15:57



Ён - тубылец, панове, ён - папуас.

Нафта скуры ды іклы-каралі.

Ён вас хоча, паненка, жадае ён вас,

Вы кагосьці яму нагадалі.

Ён вас любіць такою, якая вы ёсць,

Ён вас любіць з ікрой і з бананам,

І з карыцай, і нават з шафранам…

А пасля, абласкаўшы апошнюю косць,

А пасля, выціраючы рукі аб поўсць,

Ён падумае, сыта і вяла:

“Ах, спадарыня! Добра ды мала!”

сарказм, Фройд, лібіда, вершы, дзікасць, психадэл

Previous post Next post
Up