«…Зачеркнув названия Белорусских и Литовских…»

Dec 16, 2013 12:21

Сярод інтэрнэтных холівараў паміж “змагарамі” і “западларосамі” ёсць адзін пункцік: дык было выпіліванне скасаванне назваў Беларусь і Літва царскім урадам ці не было? Адныя бачаць у гэтым праяву жэстачайшай русіфікацыі, іншыя - фальсіфікатарскую прыдумку нацдэмаў, але пруфлінкаў я яшчэ ні разу не сустракаў.
І вось, блукаючы па неабдымных прасторах ПСЗРИ, такі натрапіў я на сам тэкст (калі не тое - папраўце).


ПСЗРИ, Собрание (1825 - 1881), Том 15 (1840), Часть 1, с. 515 (можна спраўдзіць он-лайн тут)

Вось так. Хай цяпер на форумах ламаюцца коп’і інтэрпрэтацый))
Дарэчы, зыходзячы з гэтага, Сьв. Вікіпэдыя памыляецца з датай: адбыўся гэты акт не 18 чэрвеня, а 18 ліпеня 1840 г. Хто там умее правіць вікіпедыю? Я ў гэтым не цямлю і ўлом пакуль разбіраца)
А асабіста мяне парадавала такая нестандартная форма законатворчасці, як высачайшае закрэсліванне самадзяржаўнай рукой. Мо і ў нас хутка ўвядуць?)

ad fontes!, даследзіны, расея-мая-расея, няма таго што раньш было, цар-бацюшка, ад прадзедаў спакон вякоў

Previous post Next post
Up