Аўгіевы стайні

Nov 26, 2013 09:56


У Нясвіжы жэстачайшэ выпіліваюць і скарачаюць пару прадпрыемстваў (якіх і так няшмат). У тым ліку малочны завод, дзе ўсё жыццё прапрацавала мая нябожчыца-маці. Сотні две людзей, найбольш сталага і перадпенсійнага веку з Новага года на вуліцы. Чорныя часы для несвіжан.

Але ў дадатак мяне як гісторыка не можа клапаціць і цудоўны даваенны будынак завода, які знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада. Тут у міжваенны час размяшчаліся афіцэрскія казармы 27 палку ўланаў імя Стэфана Баторыя. Будынак выдзяляецца сярод шэрага савецкага "баракка" пасляваннай забудовы цэнтра.


Малочны завод, што памятае ўланаў



Феерычна разнастайная забудова гістарычнага цэнтра

Аднак пра тое, што гэта за будынак, ведаене так шмат народу. Пра яго былое прызначэнне памятаюць хіба старажылы, якіх, у адроўненне ад большасці насельнікаў даваеннага Нясвіжа, абнесла вайна, рэпрэсіі, якія не з'ехалі ў Польшчу ці на будоўлі камунізму. Не ўключаны ён і ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Нясвіжскага раёна.

Таму мяне вельмі насцярожылі наступныя словы:

Ситуацию с закрытием участка TUT.BY прокомментировал заместитель директора "Миноблмясомолпрома" Анатолий Стрижко. "Есть масса вопросов по этому участку - здесь сложно обеспечить качество переработки, он нуждается в реконструкции. Когда-то, еще при панской Польше, это были конюшни. Да и нерационально использовать помещения в центре города под производство", - аргументировал он. Пока, по словам заместителя директора, не решено, что будет на этом месте и кто займется застройкой.

Прыгадваецца гісторыя іншай канюшні. Прычым сапраўднай, а не ўяўнай начальствам. Я сам памятаю старэнькі, прыземісты, але нейкі дзіўны домік на вул. Ракасоўскага, недалёка ад Ратушнай плошчы. Пазней я са здзіўленнем дазнаўся, што гэта - апошні аскепак дамініканскага кляштара, ў школе якога вучыўся У. Суракомля, пазней настаўніцкая семінарыя, адкуль выйшлі Якуб Колас і Кузьма Чорны... астатнія будынкі комплекса былі моцна пашкоджаныя ў вайну, а пасля разабраныя. Калісьці гэта і праўда была канюшня, за савецкім часам тут зрабілі вельмі бюджэтнае жыллё.


Тая самая канюшня (фота 2005 г.)

І вось, вярнуўшыся неяк на выходныя ў Нясвіж, пабачыў на месцы будыначка толькі жоўты пясочак: тэрыторыя спатрэбілася для пашырэння крамы АК "Сноў". Якая, праўда, гады тры не спяшалася забудоўваць пустку...


Прыкладна так выглядаў дамініканскі кляштар (з макета ў Ратушы, фота С. Кандыбовіч)



Сучасны выгляд былога кляшторнага і семінарскага пляцу (фота верасня 2012 г.). Пазначана пустка на месцы апошняй кляшторнай канюшні.

І самае крыўднае, нават уключэнне ў спіс помнікаў не гарантуе выратавання, нават калі помнік не пераходзіць дарогу бізнесу... але пра гэта - пазней.

розDOOMы, Нясвіж, дэпрэсія, няма таго што раньш было, ад прадзедаў спакон вякоў, дзікасць, марнасць, аграмадэрн

Previous post Next post
Up