Падчас блуканняў па заблытаных сцежках Інтэрнэту са здзіўленнем дазнаўся, што знакамітае прозвішча нашых “нясвіжскіх каралёў” можна пабачыць у самым сэрцы Парыжу. Там недалёка ад Луўра і Пале-Раяль сярод будынкаў 18-пачатку 20 стагоддзя хаваецца rue Radziwill, ці, па-нашаму, вуліца Радзівілаўская.
Вуліца адкрыта ў 1640 годзе. Паводле тых скупых звестак, што ўдалося мне адшукаць на французскіх сайтах, Караль Станіслаў Радзівіл “Пане Каханку”, калі жыў у Парыжы падчас свайго выгнання ці тое пабудаваў сабе тут палац, ці тое (паводле французскай Вікіпедыі) наогул на ўласныя сродкі пабудаваў гэты праезд, што злучыў Пале-Раяль з вуліцай Рышэлье. Першапачаткова праезд гэты насіў імя Neuve des Bons Enfants, пакуль указам ад 26 лютага 1867 года ён не стаў rue Radziwill. Праўда, неўзабаве праезд быў перакрыты: гэты маршрут быў выведзены з эксплуатацыі дэкрэтам ад 23 лістападзе 1912 г для пашырэння Банка Францыі. І rue Radziwill стаў ціхай маленькай вулачкай ў цэнтры французскай сталіцы.
Калі нехта захоча пакланіцца - паспрабуйце. Гэта недалёка ад знакамітага
Пале Раяль, ды і Луўр не надта далёка.
Дарэчы, калі падкажаце якую інфу аб побыце Пане Каханку ў Парыжы ў той час - буду вельмі ўдзячны!
Хто не верыць -
вось фота шыльды з назвай вуліц