Aug 10, 2009 02:48
А зараз сур'ёзна... Да нас едзе літаратар Альгерд БАХАРЭВІЧ!;-) 10 жніўня 2009 года ён абяцаўся быць на пасяджэнні літаб'яднання "ВОБЛА" у Цэнтры акіянаграфіі (якое адбываецца кожны панядзелак па адрасе: г. Менск, вул. Брылеўская, 3). Будзем спадзявацца, што Альгерд парадуе наведнікаў "ВОБЛЫ" новай прозай і сваім ўражаннямі ад вандровак па свеце. Запрашаем прыхільнікаў творчасці Альгерда, а таксама ягоных зацятых крытыкаў, якія могуць задаць свае няпростыя пытанні і атрымаць такія ж няпростыя адказы непасрэдна ад аўтара.
Зміцер Вішнёў: "Дарэчы, у кастрычніку мяркуецца прэзентацыя новай кнігі А. Бахарэвіча, што выходзіць у выдавецтве "ГАЛІЯФЫ". Гэта напраўдзе штось вельмі-вельмі арыгінальнае. Гучыць яно гэтак: Вільгельм ГАУФ "Халоднае сэрца" Пераклад і паслямова Альгерда Бахарэвіча. Не ведаю, як на мой суб'ектыўны погляд, гэта -- раман. Постмадэрнісцкі. Акрамя таго нашае выдавецтва сумесна з гуказапісвальнай студыяй "БелТонМедыя" рыхтуе аўдыёкнігу Бахарэвіча. Свае сілы ў агучванні гэтага твора на дадзеным этапе спрабуе Валеры Будзевіч."
Як заўсёды сустракаемся а 18 гадзіне!
ВОБЛА,
ГАЛІЯФЫ,
Лiтаб`яднанне