Час "Воблы"!

Aug 06, 2009 13:12

ВОБЛА - РЫБА КАШТОЎНАЯ!

Час "Воблы" у ЖДз прабіў! Мы хаваліся ад вас у Цэнтры акеанаграфіі за тоўстым шклом акварыюмаў пад крысом кралавых рыфаў у таварыстве драпежнай мурэны ды хцівай на ласункі марской каровы, якія служылі нам за ахоўных сабачкаў. Аднак, нарэшце мы вырашылі не стрымліваць сябе і стварыць паўнавартасную ЖДз-суполку каб расставіць свае сеткі і лавіць таленты як матылёў на святло зялёнай лапмы.

"Вобла" - суполка маладая vobla_by , у яе няма пакуль яўна акрэсленага фармату. Прысутнасць Зміцера Вішнёва і Міхася Башуры зусім не азначае, што "Вобла" ёсць рэінкарнацыяй "Бум-бам-літа". Падчас паседжанняў тут можна пачуць традыцыйную беларускую лірыку ад Рагнеда Малахоўскага, хайку Кацярына Макарэвiч, расхрыстаныя і няўрымслівыя верлібры Сяргея Календы, Дзмітрыя Калейыка, Цімура Хоміча. Паслухаць нас і падзяліцца досведам не цураюцца Уладзімер Гніламёдаў, Уладзімер Арлоў, Адам Глобус ды Альгерд Бахарэвіч. Карацей, тут б'ецца і пульсуе жывая цеплая паэзія, нефарматная і непакорлівая, якая змяшчае ў сабе шмат кіслароду так неабходнага беларускай літаратуры на пачатку XXI стагоддзя.

Не верыце? Далучайцеся, вас пачуюць, кали вы маеце што сказаць!

ВОБЛА, ГАЛІЯФЫ, Лiтаб`яднанне

Previous post Next post
Up