Ганна Кісліцына: Загадкавая шведская душа…

Jul 25, 2009 12:57

Сучаснае шведскае апавяданне: проза / уклад. Вольга Цвірка - Мінск: Галіяфы, 2009. - 176 с.

Прызнаюся - нават мне, крытыку, чытанне зборніка “Сучаснае шведскае апавяданне” далося няпроста. Такога клінічнага жадання спаць не выклікала дагэтуль ні адна кніга. Фенаменальныя снатворчыя якасці свежаперакладзеных шведскіх апавяданняў патрабуюць, на маю думку, спецыяльнага разгляду, але памер рэцэнзіі дазваляе спыніцца толькі на трох асноўных.

Першая прычына такога незвычайнага ўспрымання творчасці скандынаўскіх пісьменнікаў - відавочная рознасць менталітэтаў. Тут і нязвыклая беларускаму чытачу апантанасць сацыяльна значнымі тэмамі - беспрацоўе, разбурэнне інстытуту сям’і, эміграцыя, вайна і чаканне катастрофаў… І нязвыклае нашаму чалавеку пытанне - як забіць час?.. І заўважная фемінізаванасць шведскіх жанчын… Апошняе выклікала асаблівае раздражненне.

Чытаць цалкам тут >>>

ГАЛІЯФЫ, Лiтаратура

Previous post Next post
Up