Эрыксан: Ёсць планы выдаць больш перакладаў шведскіх дзіцячых пісьменнікаў

Jul 23, 2009 23:59

Амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, пры ўдзеле якога ў выдавецтве "Галіяфы" выйшаў зборнік "Сучаснае шведскае апавяданне", распавёў Еўрарадыё пра планы на хуткае выданне швецкай дзіцячай літаратуры і перакладаў на беларускую Мікаэля Ніэмі.

Стэфан Эрыксан: "Будзем працягваць літаратурнае супрацоўніцтва. Ёсць планы выдаць на беларускай мове кнігу аднаго з удзельнікаў літаратурных дзён гэтага года - Мікаэля Ніэмі. Праца над перакладам ужо ідзе. Таксама спадзяемся, што зможам паспрыяць выданню дзіцячай літаратуры".

Некаторыя кнігі ўжо выдаваліся. Напрыклад, "Піпі Доўгаяпанчоха" і "Малы і Карлсан з даху" Астрыд Ліндгрэн, алё ёсць яшчэ шмат дзіцячых шведскіх пісьменнікаў, якія будуць даступныя для беларускіх дзяцей у бліжэйшы час, спадзяецца Стэфан Эрыксан.

Чытаць цалкам >>>

Эрыксан, ГАЛІЯФЫ, Лiтаратура

Previous post Next post
Up