"Амерыканская трагедыя" ды "Людзі на балоце": нечаканыя перагукі

Oct 10, 2013 12:12

На першы погляд, раманы, якія вынесеныя ў загаловак, аб'ядноўвае хіба што час, калі адбываюцца іх падзеі. І сапраўды: што можа быць супольнага паміж амерыканскімі гараджанамі ды палешукамі? Але ў дваццаць трэцяй главе другой кнігі нечакана ўзнікае трагедыя, якая перагукаецца з апошнімі главамі "Людей на балоце" - трагедыя дзяўчыны, што зацяжарыла ( Read more... )

Беларусь, Па слядах Леаніда Галубовіча, литература, США

Leave a comment

viewer_by October 12 2013, 21:19:57 UTC
Вельмі цікавая паралель, не магу не выказацца. Тым больш што чытаў абодва творы. «Палескую хроніку» даўно, мабыць яшчэ ў школе, а «Амерыканскую трагедыю» ў розны час, у тым ліку і не так даўно кавалкамі перачытваў. Выдатныя творы, што казаць.
Не зусім зразумела, адкуль думка, што пра будову цела героі «Палескай хронікі» ведалі больш. У тэксце рамана я такога не прыгадваю. Кніжка Барадуліна прыцягнута ў гэтым сэнсе трошкі за вушы :). А вынік быў аднолькавы і ў беларускіх, і ў амерыканскіх персанажаў - непажаданая цяжарнасць. Калі б беларускія былі такія разумныя, дык маглі б пазбегнуць гэтага, ці не так?
Ну, хрысціянства і аборты… Хіба няма сярод хрысціян тых, якія спакайней да гэтага ставяцца? У кантэксце «Амерыканскай трагедыі» там хутчэй, можа, не столькі хрысціянства, колькі ханжаства на яго аснове.
Што лепш? Нават з прадстаўленай бінарнай альтэрнатывы няцяжка здагадацца, што лепш беларускім персанажам. Дапусцім, Хадоська ледзь не загінула ад кустарнага аборту; ясная рэч, атрымала псіхалагічную траўму. Не памятаю, ці ёсць у рамане, але цалкам можна дапусціць, што магла яшчэ і бясплоднасць зарабіць. Але ж выбачайце, абодва персанажы засталіся жывыя. У прынцыпе, пры спрыяльным збегу абставін у Хадоські ў будучыні ўсё магло яшчэ скласціся не так і дрэнна. У Раберты і Клайда не засталося ніякіх перспектыў. І ў рамане ясна паказваецца, што менавіта нецярпімасць тагачаснага амерыканскага грамадства да пэўных з’яў (у тым ліку да таго ж перарывання цяжарнасці) паспрыяла такому фіналу.
Калі ж выйсці за межы бінарнай альтэрнатывы, то, вядома, і тым і тым персанажам лепш было б не рабіць неразумных учынкаў, якія яны зрабілі… У тым ліку не дапускаць тае цяжарнасці.

Reply


Leave a comment

Up