МЕНСКАЯ АДЫСЕЯ

Apr 08, 2011 10:05

Усё пачыналася так мірна...два портэры, крыху "Зуброўкі", першы паход у "Галерэю Ў". Там на ганку Глёбус разважаў пра графіку Рабіндраната Тагора, а ўнутры нейкія пачынаючыя пісьменьнікі чыталі свае творы.
Не слухалі, бо і арыгінальны Сямен Альтаў ніякіх эмоцыяў не выклікае, а тут ягоная размаўляючая копія. Больш карцела даведацца колькі каштуе "Мадэрная гісторыя Беларусі" Юрыя Туронка. Аказалася крыху больш за 40 тысячаў.
Сябра Gavinesku пабачыў знаёмую паэтку з якой трохі пагаманіў.Тым часам чарговы "геній" лёг на падлогу і запэўніў усіх што гэта траўнік. Хм...ён бы яшчэ нагавіцы зьняў і апаражніўся "быццам пад елкай". Думаю трыюмфальны посьпех быў бы гарантаваны. Адно, хто б мыў за ім каўралін.
Потым паехалі ў "Цэнтральны" дзе нас не дачакаўся адзін маленькі барадаты эгаіст (перадаем прывітаньне паэтцы). Але ж таленавіты зараза, таму можна дараваць. Тым больш ён у гэтыя дні дзіка заняты. Вярнуліся зноўку ў кнігарню, але там ужо ўсё скончылася. Хіба што нейкі барадач добра граў на піяніна. Крыху пашумелі, але ўсё абышлося.Нават набылі кніжку Г.-І. Галчынскага.
Адным словам вечар выдаўся прадуктыўны. Разы тры ледзь не трапілі ў міліцыю, запісаў тэлефон адной даўняй сяброўкі, паслухалі лекцыю наконт правільнай беларускай мовы ў "сотцы" і адрэпетыравалі Bloomsday.Як дайшоў да хаты далі Бог ня памятаю. Ды і Gavinesku кудысьці зьнік па дарозе. Яшчэ адна такая рээпэтыцыя і давядзецца спраўляць "Finnegans Wake", штопраўда наўрад ці ад беларускай гарэлкі можна уваскрэснуць.

P.S.Зразумеў дзьве важныя рэчы. Нельга зьмешваць гарэлку і энэргетыкі, тым больш калі яны беларускай вытворчасьці. А міліцыянты любяць гісторыі пра нешчасьлівае каханьне.
PPS Ці мо гэта на іх падзейнічаў аповяд Gavinesku пра цягаты вайсковай службы з якой ён звольніўся у чыне капітана? У прынцыпе. ня важна. Галоўнае, што нас адпускалі без анэксіяў і кантрыбуцый.

brodzki on tour, life, kultura i sztuka

Previous post Next post
Up