Гомельскі хлопец Цімафей Дзейнічэнка (96 кг) стаў чампіёнам Еўропы па грэка-рымскай барацьбе на кантынентальным форуме ў Дортмундзе!!!
У адсутнасьці астатніх лідараў зборнай ён мог не вытрымаць псіхалагічнай нагрузкі, "згарэць", але дзякуй Богу прадэманстраваў баявы характар і перамог! наперадзе змагньне за алімпійскія ліцэнзіі. Хочацца верыць што ў гэтага таленавітага чалавека ўсё будзе добра. Ну і каб "зорачку" не падхапіў:)))
Таксама ў гэтым відзе барацьбы "бронзу" для Беларусі заваяваў Элбек Тажыеў (55 кг)
З. Ы."Вольнікі" са сваім "срэбрам" і "бронзай" зноўку ў цені "класікаў", і так будзе заўсёды!