ПРА ВІСКІ І ВОЖЫКА

Feb 21, 2011 23:01

Цудоўным зімовым вечарам пачуцьцё голаду пагнала мяне ў краму. Ад прыроды будучы вельмі цікаўным на ўсялякія рэчы спыніўся ля гэтай вітрыны:




Як вы думаеце, што аб'ядноўвае гэтыя маркі віскі? Правільна ён увесь зроблены ў Беларусі. Што цікава, прагрэс дакаціўся ўжо не толькі да "Крышталю", але і да Гомельскага з Віцебскім ЛВЗ:))) Засіталося дадаць пра ўсемажлівыя гатункі вэрмуту "Мальдыні" а таксама бутэлькі з лікёрам "Бэйлінг" якія стаялі ніжэй.
Калі бачыш гэтакія патугі айчыннага харчпраму застаецца прыгадаць показку пра вожыка які сеў на пень і пачаў займацца ананізмам. Калі скончыў, ўзяў стакан з мінэральнай вадою, адпіў трохі і з замілаваньнем у голасе прамовіў:
- Во жыцьцё клёвае пайшло, толькі на пень сеў а тут усё для цябе, і кабеты і шампанскае.

уражаньні, Людзі вакол і навокал, надзённае, life

Previous post Next post
Up