ІРАНСКАЯ "ШЫЗА"

Feb 21, 2011 00:03




Нарэшце тыдзень скончаны, было даволі цяжка, але цікава. Даўно не атрымліваў такой асалоды ад прагляду спаборніцтваў як гэты Кубка сьвету:)))Рад за нашых хлопцаў якія перамаглі вельмі дужую зборную Азэрбайджана і сенсацыйна занялі трэцяе месца.
І ўсёж галоўнымі героямі вечару былі не яны а іранцы і расейцы, якія аспрэчвалі галоўны прыз. Скончылася ўсё перамогай дружыны з берагоў Персідзкай затокі, на радасьць іх даволі нешматлюднай, але вельі актыўнай "тарсіды", якая ўвесь час падбадзёрвала сваіх герояў рознымі крычалкамі і сьпевамі, перакрыкваючы куды больш моцную аўдыторыю прыхільнікаў зборнай Расеі. У нас на футболе не заўсёды так "шызеюць".
Што цікава, куміры адказвалі заўзяарам узаемасьцю пры нагодзе дзякуючы за падтрымку рознымі кульбітамі і паветранымі пацалункамі. Шоўмэны, што зь іх узяць:)))

барацьба, настрой, надзённае, нататкі

Previous post Next post
Up