Jan 13, 2011 21:44
Пляменьнік знакамітага рэжысёру Фрэнсіса Форда Копалы, Нікалас Кейдж за сваё жыцьцё зьняўся ў вельмі вялікай колькасьці фільмаў. Не раўнуючы Армэн Джыгарханян, які лічыць, што не грэх лішні раз з'явіцца ў кадры нават ў самых фуфлыжных кінах. Ёсьць магчымасьць прадэманстраваць гледачам свой талент, ды і капейчыну зашыбіць не зашкодзіць...Зразумела не ўсе фільмы з удзелам спадара Кейджа геніяльныя, але...
Але ў выніку ён сабраў даволі вялікую колькасьць узнагародаў, "Оскар", "Залатыя глёбусы", прызы Брытанскай кінаакадэміі, стаканчыкі з папкорнам MTV Movie Awards і г.д.
У адказ на пытаньне журналісткі наконт таго як ён сябе адчувае сярод столькіх узнагародаў кіназорка адказаў:"Цудоўна, бо гэта ж не дзяўчыны якія бывае нешта вярэзяць нават у той час, калі лепш за ўсё памаўчаць".
Гэтая гісторыя ўзгадалася калі пачуў на вуліцы, ды напэўна не толькі я адзін, размову танклявай, мадэльнага выгляду бландынкі ў класным дарагім гарнітуры з куды меньш прыгожай сяброўкай. Уявіце сабе, дзяўчына анёльскага выгляду гадоў 18-ці мо яўна разьлічвала на тое каб зрабіць уражаньне на таварку. І нэрвова хапаючы вуснамі гламурную танклявую папіроску ўголас распавядала пра тое як "мы вчера весело провелі время, ужралісь в хлам мой парень блеванул я весь вечер в туалете сідела.Патом мы занялісь эцім, ну ты панімаіш? Мне вобшчэм і ціпер не харашо"...
Правы...тысячу разоў правы гэты блізкі сябра амерыканскага сьпевака Тома Ўэйтса. Не наконт кіно зразумела.
Людзі вакол і навокал,
настрой,
назіраньні