Есьць такая цікавая прымаўка, якая сьцьвярджае, што маленькая сабака да сьмерці шчанюк. Сапраўды сярод нас ня так ужо і мала людзей якія выглядаюць маладзейшымі або старэйшымі за свой рэальны ўзрост. Калі чалавек не Дарыян Грэй гэта успрымаецца нармальна, і нават станоўча. Адно, піва могуць у краме не прадаць, але гэта зусім іншая гісторыя.
Напружвае сітуацыя, калі кабета ці мужчына якія год эдак 30-40 таму скончылі школу, але імкнуцца выглядаць як падлеткі. Самае цікавае, яны думаюць што ніхто не бачыць што перад імі далёка не экзальтаваная 16-гадовая дзяўчынка-эма ці саплівы 15-ці гадовы гітарыст з Сіэтлу.
Спробы зрабіць з зусім яшчэ малых дзяўчынак, якія нават не дасягнулі падлеткавага ўзросту эдакіх сэксі-лэдзі ці проста гламурных дзіў як мінімум агідныя. Не разумею еб...х мамаш якія ня думаюць, што фарбаваць валасы 5-7 гадовым дзяўчынкам і густа намазваць іх твары касметыкай гэта дзікунства. Такое самае як апранаць малых у адзеньне якое б больш пасавала да працаўніцы бардэлю з вялікім стажам.
І ўжо зусім справа дрэнь калі такім займаюцца модныя часопісы накшталт Vogue, фотасэсія ў французкім выданьні якога падштурхнула напісаць гэты пост. Што скажаш перакормленыя мудакі, якія шукаюць усё больш разнастайныя шляхі для таго каб збыць свой ванючы глянец не спыняюцца ні перад чым.
З іншага боку, цікава ці задаволены бацькі напрыклад гэтай дзяўчыны тым вобразам што яна ўвасобіла на старонках легендарнага выданьня? Што грошы з людзьмі робяць...