Jul 22, 2011 21:58
Мільён год таму, на днях, былі ў Рызе, глядзелі шведа, нудыстаў у футрах, ішлі да вунь той вежы. Тры гадзіны праз вятры і дзюны, таму што Даўгава ўпадае ў мора, у тым баку дождж, і гэта ўвогуле клёвая ідэя. Ісці праз некаторы час стала так здорава, што і бог з ім з дажджом і іншымі пакутамі. Кал дайшлі, злева пахла ракой, а зправа - слаба канцэнтраваным морам. Зверху ліло, шчаслівых мокрых латышоў падбіралі машыны і разводзілі па хутарах. Мы ішлі на прыпынак.
Усё праносіцца міма, вот ужо і Рыгі не было. Вярнулася дадому, і сабака ўпершыню прывітала мяне ад душы. У гэтым ёсць нешта трывожнае ад той гісторыі, таго імя, ад той хваравітай любові да адсутных, але думка такая па новым курсе займае пяцьсот секундаў. Душэўная карпарацыя, думаецца мне, адыме ад мяне колькі год жыцця, пару кг і раздрай маруднага перадумвання нязначных рэчаў. Нармальна, калі задумацца.
Да аўторка я ў Варшаве, нейкія спальныя месцы ў суседнім пакоі падлічваюць, выезд, мяжа і сумная мэта візіту.