Улётка.
БЕЛАРУСЫ!
Стагодзьдзямі занявольвалі й эксплёнтавалі нас расейцы-маскалі й палякі-ляхі. Стагодзьдзямі нашыя прашчуры, як і мы, мусілі толькі ствараць дабрабыт для маскальскай і польскай шляхты. А тады прыйшлі крывавыя сабакі Масквы, бальшавікі, якія ў сваёй хлусьлівай <…> прапагандзе, праўда, дакляравалі нам свабоду, але толькі шчэ падлей й агідней мучылі нас, рабавалі й прыгняталі.
На месца расейскіх і польскіх абшарнікаў, якія прагульвалі плён нашых палёў і нашае працы ў Парыжы, Варшаве й Маскве, зьявіліся злачынныя <…>, якія камісарамі апанавалі нашую зямлю. Нашае жыцьцё было абясцэненае, сталася марнаваньнем бяз усякае радасьці, бяз усякага поступу й без магчымасьці стварыць людзкае бытаваньне нам і нашым сем’ям. Нават веру нашых бацькоў у нас адабралі, і нашыя цэрквы апаганілі, нашых сьвятароў пазабівалі, нашыя сьвятыні сплюгавілі.
І вось прыйшлі немцы Адольфа Гітлера! Яны сваім гэраічным паходам нарэшце прынесьлі нам свабоду, аб якой мы лятуцелі стагодзьдзямі: свабоду ад бальшавіцкага, расейскага й <…> ярма. Гэтымі месяцамі яны аддалі нам зямлю, якую адказалі нам нашыя бацькі і якая нам належыць. Яны арганізавалі беларускія школы, у якіх гучыць нашая мова. Яны дапамагаюць нам узьняць із руінаў мінуўшчыны беларускае нацыянальнае жыцьцё й нашую культуру і адбудаваць іх нанова.
Мужы даверу Беларусі, жанчыны нашага народу працуюць у нашай Самапомачы, каб абудзіць новае жыцьцё ў нашай Бацькаўшчыне. Беларускія мужы даверу радзяць нямецкаму цывільнаму кіраўніцтву пры адбудоўнай рабоце.
Але Масква ня хоча нашае свабоды. Таму Сталін спрабуе з дапамогаю сваіх камісараў зноў накінуць свой стары рэжым тэрору на нашую Бацькаўшчыну.
Цяпер гэта значыць, што мы павінны бараніць зямлю, якую нам далі немцы. Мы хочам спакойна апрацоўваць свае палеткі і спакойна працаваць. Мы хочам спакойна шанаваць нашыя рэлігійныя традыцыі.
Але немцы змагаюцца ня толькі за нас, а і за свабоду ўсіх прыгнечаных народаў. І іхныя фронты ў гэтай вайне аддаліліся ўжо далёка ад нашае Бацькаўшчыны, на сусьветныя моры і іншыя часьціны зямлі. Цяпер мы мусім паказаць, што мы самі здолеем бараніць заваяваную нам немцамі зямлю, бараніць ад апошніх спробаў адарваць яе ад нас.
Таму мы заклікаем усіх беларусаў да стварэньня
“БЕЛАРУСКАЕ САМААХОВЫ”
супраць тых высланых Масквою злачынных бандаў, якія праўда, завуць сябе “партызанамі”, але толькі рабуюць нас.
Стварэньнем “Беларускае Самааховы” мы стаёмся сябрамі зброі нямецкіх жаўнераў у нашай Бацькаўшчыне. Служба ў Самаахове-гэта пачэсная служба беларускаму народу, асабліва ягонае моладзі.
Рыхтуйцеся зьявіцца да раённых кіраўнікоў Беларускае Народнае Самапомачы і ўвайсьці ў “Беларускую Самаахову”-вольны корпус усіх беларускіх змагароў за свабоду.
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ САМАПОМАЧ.
Др. І. Ермачэнка
Кс. мгр. В. Гадлеўскі
Архіепіскап Філафей
Юльян Саковіч
Інж., др., праф. В. Іваноўскі.