Сталін бяз маскі

Mar 12, 2014 12:18

Газета Раніца, 19 сакавіка 1944 г, БЭРЛІН.

Сталін бяз маскі

Менск, 9-га сакавіка.-Праз Беларусь за апошнія дні пракацілася хваля ненавісьці супроць бальшавікоў. Гэта зрабілі даклады капітана савецкае арміі Ігара Капора, які, як мы ўспаміналі ў апошнім нумары нашае газэты, перабег да немцаў.Гэты сьмелы ваяўнік, шэф 346-й разьведкавае кампаніі пры 253-й савецкай дывізіі пяхоты, у якім не загінулі людзкія пачуцьці, ня мог далей перажываць і глядзець на жудасныя зьдзекі сталінскіх катаў над жыхарствам забраных бальшавікамі раёнаў.
Аб гэтым дантэйскім пекле, зьдзеку і тыраніі расказваў капітан Капор беларускаму народу падкрэсьліваючы пры гэтым, што крамлёўская маскіроўка на тэму перамены бальшавізму шытая пярэстымі ніткамі і бальшавізм ня толькі што ні ў чым не змяніўся на лепшае для жыхарства, а наадварот-яшчэ болей зьдзічэў.
Дзе толькі паявіцца капітан Капор, ці гэта ў Менску, Баранавічах, Слуцку ці Слоніме, на рынку, залях, ці ў вялікіх фабрычных галях-цісьнецца людскі натоўп, каб собскімі вушамі пачуць страшную навіну з вуснаў навочнага сьветкі. Капітан Капор ня толькі бачыў собскімі вачыма тайны прыказ Сталіна, аб якім мы пісалі ў папярэднім нумары нашай газэты, паводля якога мае быць зьнішчаны ўвесь беларускі народ, але ён адначасна і быў сьветкай, ажыцьцяўленьня гэтага пляну на абшарах Беларусі, якія адышлі да бальшавікоў. Калі дайшло да прадстаўленьня сцэнаў, дзе гаварыў ён аб плачы і роспачы матак, якім сталінскія каты забіралі дзяцей-з грудзей прысутных вырываліся выклікі згрозы і прысяга на помсту.
Паводля дакладу капітана Капора, прымусова забіраных мужчынаў бяз абмундыроўкі абы-як узброеных, гоніцца на фронт, дзе яны літаральна ўсе знаходзяць сьмерць, як гарматнае мяса. Бурмістры, паліцыянты ці іншыя службоўцы самаўраду, якіх абвінавачваюць за ўдзел у працы пры адбудове Бацькаўшчыны-зразумела гэтае “ласкі” не даходзяць; іх долю канчае давешаньне ці стрэл у патыліцу.
Незвычайна вялікія кантынгенты харчавых прадуктаў зусім адбіраюць магчымасьці існаваньня старым і хворым, якія асталіся ў хатах.
Адзін стары селянін выцягваючы рукі прасіў забраць ад яго каровы, бо забраўшы ад яго ўсю пашу, прымушалі яго яшчэ дастаўляць малако. Зьдзек і цыніка бальшавікоў ня мае межаў.
Асабліва варта адцеміць, што паводля дакладу капітана Капора і сябры бандаў гэтаксама ня ўнікаюць зьнішчэньня. Бо-ж і яны не адно пазналі з запраўднае адбудовы і асягненьняў нацыянал-сацыялізму, які дзякуючы нямецкай арміі і самаўраду не адно карыснае прынёс Беларусі. Зразумела, што найменшая вестка аб гэтым не павінна дайсьці да бальшавіцкае арміі ці ў глыбіню савецкае дзяржавы.
З вуснаў капітана ізноў баларускі народ даведаўся, як выглядае “вызваленьне”, якое Сталін рыхтуе беларускаму народу.
Хто быў на мітынгах у Беларусі і чуў гутаркі жыхарства, іх запытаньні, і чуў адказы капітана Капора, для гэтага ўжо зразумелым будзе, што сталінская гульня і ўся ягоная мана не знаходзяць даверу ў беларусаў. Яны яго пазналі і пранікнулі да самага нутра ўсяе ягонае азыяцкае пэфідыі і подласьці. Адказ на гэта ўсё, беларускі народ дасьць ня словам, а чынам і зброяй.

БКА

Previous post Next post
Up