Лінгвістычныя разважанні

Mar 08, 2013 23:03

Рускія кажуць: "праздник". Відавочна, слова гэтае пайшло ад слова "праздность" - бяздзейнасць, пасіўны адпачынак. Беларусы кажуць "свята" - святы дзень. Дарэчы, ангельскае "holyday" таксама можна перавесці як "святы дзень".
Увогуле, цікава часам паразважаць па-дылетантску, што азначаюць тыя ці іншыя словы славянскіх моў. І як шмат рознага ў гэтых падобных, на першы погляд, мовах. Ну, напрыклад, рускае слова "фонарь", якое вельмі падобна на грэцкае "φαναρι" - "святло". У беларускае і ўкраінскім "ліхтар" прасочваецца нямецкае "licht". Па-польску, калі верыць слоўніку, ліхтар будзе "latarnia", што, як мне падаецца, нагадвае слова "lantern".
А вось яшчэ цікавае назіранне: у рускай мове есць слова "любовь", якое можа азначаць і любоў да радзімы, і да жанчыны, і да кіслых гуркоў. У беларускай есць яшчэ слова "каханне" - рамантычнае пачуцце. Ужо ня скажаш: "я кахаю яблыкі".
Previous post Next post
Up