Ці любіце вы квашаную капусту так, як люблю яе я? А ці стаіць яшчэ ў лядоўні слоік з капустай? Калі так, то самы час рабіць з яе суп!
![](http://2.bp.blogspot.com/-SAfIVP5GKU8/VO-RrxlQLeI/AAAAAAAAQws/rIYSa1ufakA/s1600/2015-02-26%2B23.49.17.jpg)
Спатрэбіцца:
2 цыбуліны пакрышаныя кубікамі
3 вялікія морквы, дробна пакрышаныя
3 палкі сельдэрэя, дробная пакрышаныя
4 шклянкі булёна з агародніны
2 шклянкі свежых грыбоў, парэзаных скрылькамі
2 шлянкі бульбы, парэзанай кубікамі
400 г квашанай капусты
2 сталовыя лыжкі белага воцата
2 чайныя лыжкі сушанага кропу
1 сталовая лыжка цукру/цукразамяняльніка
1/4 чайнай лыжкі чорнага перцу
марская соль па смаку
інструкцыі і падрабязнасці На суп канешне добра браць дробна пакрышаную капусту. А пішуць, што лепей квасіць капусту, парэзаную буйнымі кавалкамі - так больш вітамінаў і карысных рэчываў захоўваецца. А як вы квасіце капусту?