Пачатковы (езуіцкі) інтэр'ер Менскай катэдры (да 1850-х)

Oct 09, 2012 22:46

Агульна вядома (тым, хто цікавіцца), што сучасны сьветлы „ляканічны“ інтэр'ер каталіцкай катэдры ў Менску толькі аддалена нагадвае свайго багатага папярэдніка, зьнішчанага бальшавіцкім спусташэньнем: мармуровага, каляровага, багата пазалочанага - але, агулам, таксама сьветлага. Аднак выяўдяецца, што і данесены нам на дарэвалюцыйных фотаздымках той унутраны выгляд быў прынцыпова адрозны ад пачатковага. Даведнікі паведамляюць пра рамонт у палове ХІХ ст. пры бп. Вайткевічу, аб пэўнай падчас яго перапляніроўцы ўнутранага дэкору, зруйнаваньні старых амбонаў і гд.  Ды цікава было даведацца, што, як сьведчаць „Obrazki mińskie“ (Zofja Kowalewska. Obrazki mińskie, 1850-1863. Wilno, 1912), першапачатковы, езуіцкі інтэр'ер менскай катэдры быў вырашаны нават і ўвогуле ў цёмных колерах. Падобныя цёмна-каляровыя бараковыя інтэр'еры захаваліся да нашых часоў у некаторых базыліках тае эпохі ў Італіі і Гішпаніі.


барока, Менск / Мінск, места, публічнае, культавае, XIXст., касьцёл, XVIIIст.

Previous post Next post
Up