Маёнтак Рушчыцаў у Багданаве (здымак)

Oct 04, 2012 19:37



У працяг ранейшага допісу аб маёнтаку Рушчыцаў у Багданаве (цяпер Валожынскі р-н). - на сайце radzima.org (у пад-разьдзеле здымкаў) ёсьць пэўнае фота (зправа), аб якім сказана, што паходзіць яно з выданьня Roman Aftanazy, „Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Tom 3“, а паказаны на ім fragment wnętrza w „Murze“ [адзін зь сядзібных будынкаў], przed 1939 r. -

Цяпер аднак выяўляецца, што існуе таксама здымак, амаль ідэнтычны ды імаверна зроблены ў той самы час, з крыху іншага ракурсу, на якім выгляд таго-ж інтэр'еру паказаны больш поўна.

У кніжцы Тадэвуша Лопалеўскага (Łopalewski) „Między Niemnem a Dźwiną, Ziemia Wileńska i Nowogródzka“ (Bydgoszcz 1937) знаходзім пададзены ніжэй здымак (нажаль, надрукаваны надта малых памераў):


XXст., сельская сядзіба, крэсла, цывільнае, фіранкі/жалюзі, стол, прыватнае, Багданава (Багданаў), Рушчыц, лямпа ґазавая / ґазоўка, люстэрка, XIXст., канапа

Previous post Next post
Up