шпацыр па ўсходнім Берліне з Маціасам Раў
некалі Прэнцлаўэр Берг быў тыпова працоўным кварталам - са шматкватэрнымі дамамі і нерэгулярнай забудовай, а таксама вялікай колькасцю броварняў і корчмаў. пазней яго засялілі мастакі, студэнты і маладыя сем'і
сімвалам раёна з'яўляецца старая ваданапорная вежа. Эксплуатавалася яна да 1952 г., цяпер гэта жылы дом.
частка комплексу, які пры жаданні можна наведаць
Вядома, адзін з самых густанаселеных раёнаў Берліна мае патрэбу ў разнастайных пляцоўках для дзетак. Да прыкладу, у такой прыгодніцкай дзіцячай тэрыторыі, вольнай ад бацькоў, дзе можна рабіць што заўгодна :)
А ў будынку былой агульнай школы месціцца культурна-адукацыйны цэнтр, які яднае народны ўніверсітэт, гарадскую бібліятэку і прысвечаны гісторыі раёна музей (уваход туды вольны)
дарэчы, рух, што прывёў да палітычных зменаў 1989 г., узнік менавіта на тутэйшых вуліцах. гэтай гістарычнай падзеі прысвечана адмысловая выстава ў музеі
шмат людзей творчых жыве ў Прэнцлаўэр Бергу, таму часам тут пасярод вуліцы можна пабачыць штосьці неспадзяванае. жоўтае піяніна, да прыкладу :)
час ад часу трапляюцца вось такія прывабныя альтанкі, якія насамрэч з'яўляюцца пісуарамі і карыстаюцца папулярнасцю сярод мужчынскага насельніцтва
Берлін знакаміты сваімі маркетамі з вялікім выбарам бія-прадуктаў
Аднак самае цікавае на раёне - гэта
Kulturbrauerei, цэнтр культуры і прыкладных мастацтваў, які месціцца на тэрыторыі былой броварні, збудаванай у 1891 г. Пад адным дахам тут суіснуюць тэатр, галерэі, кіназала, майстэрні, блышыны кірмаш, невялічкія крамы і рэстаран.