Cycling for libraries 2012, Day 5

Sep 02, 2012 15:20

ДЗЕНЬ V. 01.08 Ligatne-Rakši-Cēsis-Valmiera

Пасля ўчорашніх чэмпіёнскіх подзвігаў настрой цудоўны. Трохі пахаладала, што таксама паляпшае самаадчуванне.


фота Andrey Leutin
Падчас сняданку нам паказвалі ўжо гатовыя кінастужкі пра першыя тры дні нашага велападарожжа (каманда дакументалістаў Cyc4Lib працуе аператыўна!)
Гэта натхняе на далейшыя рэкорды :)

 

Працягваем ехаць праз Нацыянальны парк Гаўя па шыкоўнай лясной дарозе. Месцамі сустракалася гравійка. Акрамя таго, давялося пераадоолець некалькі пагоркаў з ухілам 9-12% (нялёгкая была задачка!)

 

фота Katrin Kropf
Мімаходзь зазірнулі ў заапарк і цэнтр адпачынку Ракшы, дзе перадыхнулі ды паглядзелі на экзатычных няшных ламаў, альпака і гуанака.

 

Праехаўшы недзе 20 км, апынуліся ў мястэчку Цэсіс. Ля велічнага сярэднявечнага замку нас ужо чакала афіцыйная дэлегацыя. А таксама цікавая праграма, вясёлыя танцы і смачны абед.



Праўда, адразу па нашым прыездзе пачаўся моцны дождж, і праграму крыху скарацілі. Аднак мы паспелі прысвяціць Масе (аднаго з нашых арганізатараў) у рыцары Лівонскага ордэна. Адразу ж неба злітасцівілася, і надвор’е палепшала. Вось дзіва :)

 

1.фота Inara Kindzule 2.фота Corina Ciuraru
Агледзеўшы замак, мы паўдзельнічалі ў імправізаванай прэзентацыі мясцовай публічнай бібліятэкі, будынак якой зараз абнаўляецца. А затым Размус Фангель Вестэргаард (Данія) раскрыў нам таямніцы сваёй велабібліятэкі.

 

У Цэсісе было надта ўтульна, і ніхто не хацеў з’язджаць. Але нас чакалі наступныя 40км шляху ўздоўж р.Гаўя.


фота Andrey Leutin
Час ад часу мы прыпыняліся і адпачывалі, паціху набліжаючыся да сённяшняй мэты.

 

1.фота Corina Ciuraru 2.holy cows (фота Antti Impivaara)
І вось на 58м км мы завіталі ў Валміера. Пасля засялення ў студэнцкі інтэрнат і невялічкай экскурсіі па горадзе мы патрапілі ў мясцовы краязнаўчы музей. Там нас неверагодна цёпла сустракалі, частавалі стравамі-напоямі нацыянальнай кухні  ды вучылі народным латышскім танцам.

 

1.руіны замка Лівонскага ордэна ХІІІ ст. 2.знаёмства з музычна-песенным фальклорам (фота Antti Impivaara)

 

1.смаката! (фота Inara Kindzule) 2.царква Св.Сымона (1238)
А ўначы пад поўняй мы запалілі рытуальнае вогнішча, жадаючы сваёй велаграмадзе далейшай добрай дарогі!



відэасправаздача Cycling for libraries 2012, Day 5

cyc4lib2012

Previous post Next post
Up