"Призрак бродит по Европе - призрак коммунизма"*

Jul 09, 2013 13:05

Тое, што адбываецца зараз на Беларусі - глыбінна, калі хочаце, метафізічна, - павязана з бунтам нізоў пачатку 20 стагоддзя і рэвалюцыяй бальшавікоў. У гэтым сэнсе маюць рацыю афіцыёзныя ідэолагі і гісторыкі, навязваючы думку, што вытокі сучаснай беларускай дзяржаўнасці - у 1917-м, і ніяк не раней. Улада, якая стаіць на чале дзяржавы, усе гэтыя Каткавец і Пракаповічы, гэта прадстаўнікі ўсё той жа плебейскай касты, якая дарвалася да ўлады на патыліцах апатычнага сялянства і лявацкай інтэлегенцыі. Умела выкарыстоўваючы дасягненні заходняй цывілізпцыі, яны цягнуць краіну да феадальнага дзікунства, дзе феадаламі жадаюць бачыць сябе і сваё "патомства". Дзякуючы магчымасцям распаўсюду інфармацыі і маніпулятыўнага ўплыву на адносна адукаваны электарат (якраз настолькі, наколькі трэба, "адукаваны") яны маніпулююць апатычнай спажывецкай масай праз сродкі фармальнай "дэмакратыі", зʼяўляючыся па-сутнасці звычайнымі гвалтоўнымі захопнікамі палітычнай ўлады, матэрыяльна-вытворчых даброт і інфраструктуры ў краіне.
---------------
*Пачатак Маніфесту кам.партыі 1848 г.

сістэма, лікбез, Беларусь

Previous post Next post
Up