Сцвярджаюць, што беларусы "расколатыя", што існуюць два нейкія процілеглыя ідэйныя лагеры...
Па спосабу рэфлексіі на навакольны свет і ўзроўню матэрыяльных патрабаванняў - магчыма і так.
Калі ж прыгледзецца:
"адны" беларусы хочуць быць сытымі, сацыяльна застрахаванымі, пачуваць сябе ў бяспецы, атрымоўваць стабільную з.п., асабліва не напружвацца, "не сушыць мазгі", нічога не страціць і нічым не ахвяраваць;
"другія" беларусы хочуць быць таксама сытымі, здаровенькімі, цалкам забяспечанымі, атрымліваць вялікую з.п., "быць сучаснымі", раптам апынуцца ў "свабоднай дэмакратычнай краіне", да таго ж "нацыянальна сведамай", да таго ж нічога не страціць і нічымі не ахвяраваць.
Па-мойму, прадстаўнікі абодвух "лагероў" нічым істотна не адрозніваюцца...
І маюць адпаведна тое, на што здатныя.