Праз акуляры без ружовых шкельцаў

Nov 16, 2012 23:31

Неяк не раз ужо заўважаў у сваіх допісах, што ў Беларусі вельмі мала здаровых, пазітыўных сілаў. Іх няма ні ва ўладзе, ні сярод апазіцыі. Вельмі шмат мярзоты, дробнага скоцтва, страху, жопалізтва. І вельмі мала шчырай стваральнай працы, вельмі мала дзейснай сілы, каторая б рухала грамадства ў патрэбным кірунку - ці хаця б набліжана да яго. Грамадства тут спынілася ў развіцці, стварыла штучны эксперыментальны інкубатар псеўдасацыялізму, маральна ізаляваны ад астатняга свету. Тут пануюць халтура, карупцыя, блат і сямейна-мафіёзныя кланы, што заселі ва ўладзе.
... У працэсе дэградацыі ўдзел прымае менавіта ўсё грамадства  - няма сэнсу абвінавачваць тут пэўныя палітычныя асобы ці сфармаваныя  імі групоўкі. Тое, што робіцца з краінай, ёсць вынікам волі (ці яе адсутнасці) большай часткі насельніцтва.
Знешняя і найбольш відавочная праява дэградацыі - колькаснае скарачэнне насельніцтва. Што б ні дэкларавала ўлада, якімі б ружовымі фарбамі не размалёвала наваколле і светлую будучыню, лічбы няўхільна сведчаць: гэтая краіна ідзе па шляху знікнення і самазнішчэння. 

сумнае, грамадства, Беларусь

Previous post Next post
Up