Мова і мы

Nov 10, 2012 00:19

Вось ніхто не чакаў, а Лукашэнка вазьмі ды пратрымайся амаль 20 гадоў. Беларускамоўныя крычалі "блазан, блазан", ды гудзелі ў дуды, палілі пудзілы, ды таньчылі пераможныя там-там. Ан нет. 
Пратрымаўся, жорстка, без цырымоній, узяў за глотку большую частку насельніцтва. Стварыў простую феадальную сістэму: 20-30% добра аплочваемых вертухаяў: чынавенства, вертыкаль, улада на месца + 70-80% пакорнага насельніцтва, якому таксама перападала добрая костка ад халяўнай газанафты Расеі, часам нават з мясам. 
Геніяльна і проста. Жыццёва і пераканаўча. І галоўнае, працуе. У адрозненне ад усіх астатніх міфаэпічных схем. У тым ліку і той, згодна якой "мова выратуе беларускі народ". Не выратуе, браце. Мова - гэта толькі сродак камунікацыі. А камунікацыю трэба яшчэ ўмець стварыць. Лукашэнка гэта ведаў, і стварыў камунікацыю, нават з дапамогай той мовы, каторай валодаў.
Матайце на вус.

феадалізм, яхіднае, мова, улада, Беларусь

Previous post Next post
Up