May 09, 2014 21:26
Вера гэтая атрымала ўва мне тую звычайную форму, каторую яна мае ў большасці адукаваных людзей нашага часу. Вера гэтая фармулявалася словам "прагрэс". Тады мне здавалася, што гэтае слова нешта адлюстроўвае. Я не разумеў яшчэ таго, што, пакутуючы, як усялякі жывы чалавек, ад пытанняў, як лепш жыць, я, адказваючы: жыць адпаведна з прагрэсам, - кажу дакладна тое ж самае, што скажа чалавек, які нясецца ў лодцы па хвалях і па ветры, на самае галоўнае і адзінае для яго пытанне "Куды плысці?" - калі ён, не адказваючы на пытанне, скажа: "Нас нясе некуды".
Леў Талстой, Споведзь / Собр.соч. Т. 16. - Москва: Худ.лит., 1964. - С. 102.
Талстой,
прагрэс,
цытаты,
вера