http://www.arche.by/by/page/ideas/17461

Apr 03, 2014 22:36

Часам думаецца, што беларуская інтэлігенцкая і ляінтэлігенцкая частка насельніцтва спіць гадоў 20 у нейкім летаргічным сне (як, у прынцыпе, і астатняя частка) і не бачыць, што народ - ту-ту - жыве сваім жыццём і рухаецца ў тым кірунку, які яму надала маць-прырода. А гэтая цётка не памыляецца, у адрозненне ад кабінетных тэарэтыкаў.
Беларусы за 20 год вырасцілі пакаленне новых беларусаў, выбачце за таўталогію: лаяльных да нафта-газавай кармушкі Расіі (як зрэшты і ўся сатэлітная беларуская дзяржава-спадарожнік і яе непрыхавана прарасійская ўлада). Русіфікацыя, заканадаўча і фактычна замацаваная ў адукацыі, дала свае парасткі ў выглядзе фармавання правінцыйнай расійскай культуры, змяшанай с сусветнай глабалістычнай (хіпстэры-шміпстэры, галівуд, хіп-хоп). З такой "культурай" сучаснай моладзі глыбака пляваць на нацыянальныя трызненні пакалення 80-х ды 90-х...
Пра "чвэрць насельніцтва" аўтар відавочна перагнуў: калі на вёсках і застаюцца "трасянкавыя рарытэты" - то гэта зусім не значыць, што яны "размаўляюць па-беларуску": большая частка вёскі і мястэчак ужо "перавыхаваная" (моўна ў тым ліку) на расійскую хвалю, і трасянкавыя атавізмы ў пэўнай часткі насельніцтва - гэта толькі справа часу... Але галоўнае - нават не мова - а нацыянальная і грамадска-палітычная пазіцыя беларусаў. Сёння яна знаходзіцца прыблізна на тым самым узроўні, што і пазіцыя крымчакоў, якіх Расія далучыла да сваёй імперыі амаль без асаблівых цяжкасцей. Іншая справа, што Расіі рабіць такі геапалітычны крок у дачыненні Беларусі пакуль не выгадна: толькі таму і трымаецца "суверэнная", а разам з ёй і сатрап-стаўленнік на ейным чале. Пакуль...
Previous post Next post
Up