Castillo De Liria Bobal Shiraz 2011

Jun 27, 2014 21:55




сухое чырвонае віно.
сорт вінаграда: Bobal, Shiraz.
дата разліву: 2012
вытворца: Castillo De Liria, Іспанія
кошт: 8 даляраў

Cactillo De Liria належыць кампаніі Vincente Gandia. Тут плебсу прапануюць лінейку бюджэтнага віна. Бізнэс Cactillo De Liria пачаўся як сямейны ў 1971 годзе і калі верыць сайту, то сёння яны з'яўляюцца вядучымі вытворцамі ў Валенсіі (правінцыя Іспаніі). Не ведаю як віно, але, трэба сказаць, што бутэлькі на той час у іх былі даволі арыгінальнымі: пузатыя і з ручкай. Цяпер як ва ўсіх. Тая ж песня і з віном. Віно простае, як фанетычны прынцып, нічым не прыкметнае. Ягадны смак, лёгкае паслясмачча. Бобал, дарэчы, тамтэйшы высокаўрадлівы сорт вінаграда, што звычайна выкарыстоўваецца для вырабу ружовых він.

віно, wine, дэгустацыя

Previous post Next post
Up