Woodbridge Winery (USA). Chardonnay 2012

Dec 11, 2013 14:08



сухое белае віно.
сорт вінаграда: Chardonnay 76%, Colombard 18%, Viognier 3% і інш.
дата разліву: 2012
вытворца: Woodbridge Winery, ЗША
кошт: 16 даляраў

на крылах кенгуру пералятаем у сонечную Каліфорнію. дзе нас ужо вітае бутэлечка белага шарданэ ад Woodbridge. так. было вырашына разбавіць барвовыя рэкі крыві крыштальначыстай слязінкай. шчыра кажучы, першы глыток вярнуў у часы маладосці і ў галаве замітусіліся тагачасныя брэнды: Лагарскае, Русалачка, Таварышч Бэндар і шмат чаго іншага. тыя толькі падмацаваныя спіртам і з лыжкай цукру. ня дзіва, што замежныя госці часам вызначаюць тутэйшае чарла як пэўныя гатункі ружовага ці яшчэ якога віна. сапраўды нешта ёсць) ці магло б атрымацца. пры гаспадарскім падыходзе да справы. можа заняцца ў перспектыве?) ходзюць чуткі, што і адпаведная ўстава рыхтуецца ў нетрах ураду. маўляў, здымуць дзяржаўную манаполію на выраб алкаголю.

трошку пра кантору Robert Mondavi Winery. "айцец каліфарнійскага вінаробства" Рабэрт Мандаві нарадзіўся ў 1913 годзе ў сям'і італьянскіх эмігрантаў. яго бацька захапляўся вырошчваем вінаграду, што і паслужыла пачаткам справы. з гэтай прычыны сям'я пераязджае ў даліну Напа. але ўсё пайшло не зусім гладка ў сямейным бізнэсе. разгарэліся спрэчкі вакол арыентацыі вытворчасці. і Рабэрт, які аддаваў перавагу высокаякасным вінам, пакінуў сямейны бізнэс і стварыў у 1966 годзе уласную кампанію. аптымістычны зачын, так бы мовіць, бо на той час Рабэрту Мандаві блішчэў на даляглядзе ўжо шосты дзясятак. у 1970-я гады завязваюцца стасункі між Мандаві і Ротштыльдамі, што ўвыніку прыводзіць да стварэння сумеснай кампаніі Opus One. сусветная змова як-ніяк)) у 1979-м запачаткоўваецца яшчэ адна філія - Woodbridge Winery. урэшце ж з цягам часу кампанія Robert Mondavi Winery пераўтварылася ў лягенду вінаробства ЗША. так, часопіс Decanter у 1988 годзе назваў яго "чалавекам году". Школа бізнэсу ў Гарвардзе надала яму тытул "бізнэс-лідар году", ён быў уганараваныі тытуламі "прадпрымальнік году", "вінароб дзесяцігоддзя" і інш., а вінарню Woodbridge назвалі "самай уплывовай у ЗША". карацей, суглінкі Напы, акіянскі брыз і бочкі з французскага дуба - вот, што трэба, каб збудаваць вінную імперыю)

тык, вот, шарданэ. бутэлька маёй любімай "бургунскай" формы. аформлена добра. этыкетка з малюнкам вінаграднікаў Вудбрыджа строгая і прыгожая. корак таксама модны вінтавы. можа не так аўтэнтычна. зато надзейней і ўсё ж лепш за які-небудзь пластык. разагнаўшы прэч юнацкія алкапрыгоды, нарэшце раскаштаваў асалоду каліфарнійскіх сонечных дзянькоў. цеплыню і пяшчоту якіх убіралі ў сябе ўсё лета кустоўе лазы. што адбілася і ў колеры віна: лёгкай жаўцізной. водар цытрусавых, мёду, ванілі і яблык. смак інтэнсіўны. свежасці і садавіны. вяршковае паслясмачча, умеранае. у выніку, чым менш віна заставалася ў бутэлькі, тым больш яно мне падабалася)

віно, дэгустацыя

Previous post Next post
Up