(працяг
інтэрв'ю)
- Ты мог застацца "там" надоўга альбо адчуваў непрыемныя пачуцьці, находзчыся ўвесь гэты час у вадзе?
- Не магу сказаць, што пачуваў сябе кепска. Гэта можна параўнаць з тым станам, калі доўга глядзіш тэлевізар і думаеш: "так, што там яшчэ цікавага?" У другі раз я ужо не выходзіў да дома, а рушыў па велічэзнай акружнасці: з бокса ў памяшканьне, потым на вышыню 100 футаў скрозь дах хлява, над хлявом у паветры і ўніз, да кропкі, адкуль я стартаваў. І так тры разы, вельмі хутка, быццам на канцы зламанага маятніка. У трэці раз я адчуў эфэкт "плазмы": я існаваў, знаходзіўся ў ясным стане свядомасьці, але зусім не адчуваў свайго фізічнага цела.
- Ты не спрабаваў кіраваць падзеямі?
- Нейкі час мне здавалася, што я магу кантраляваць свае рухі, але я не ведаў чаму ўсё адбываецца так хутка, да таго ж я быў у стане ступленага захаплення. Раптам я спыніўся, наўпрост перад носам была сцяна з цэмэнтаванага мэтала, што ўходзіла ў бясконцасьць па ўсіх напрамках. Я ня мог разглядзець якіх-небудзь няроўнасцей на яе паверхні; магчыма, мае пачуцці адключыліся. Уся экскурсія праходзіла ў цемры, хаця абодва апускання праводзіліся каляа апоўдні. Я дагэтуль не магу зразумець, чаму ўсе гэтыя рухі, рэальныя і ніколі не існаваўшыя аб'екты былі ў цемры. Адзінае, што мне здаецца відавочным, што рухі вопыта адбываліся ў маёй душы, у маім уяўленні. Мой розум спрабаваў, дакладней, аддаў перавагу, каб прыняць гэта, і з некаторога моманта выявіў тэндэнцыю затрымлівацца ў агранічнай прасторы (напрыклад, перад бесконцай сцяной). Я выразна адчуў розніцу паміж уяўляемым і рэальным, але гэта тлумачэнне рабілася на заключэнні, што падзея і аб'ект таксама рэальны, як, напрыклад, старонка якую Вы зараз чытаеце. Я ураз уцяміў, што такая ж сцяна знаходзіцца ззаду мяне. Я адчуваў, што сцены дужа тоўстыя і шчыльныя, і я не магу прайсці цераз іх. Я змярцвеў - мне падалося, што сцены, набліжаліся, расціснуць мяне. Быццам у пацверджаньне маёй думкі, сцены павольна крануліся. Я рынуўся ўніз, шпарка, як толькі мог.
- Цябе гэта выратавала?
- Так, я зноў ляцеў уніз, да даху хлява, прашмыгнуў у бокс і зноў апынуўся ў "касцюме". Выбраўшыся з цыстэрны, я вярнуўся ў дом і раскзаў усё гэта Лілі, і ён папрасіў мяне гэта запісаць, як ён сам рабіў раней. Я был напалоханы і накіраваўся, хістаючыся, у яго кабінет, дзе, з цяжкасцю валодая сабой, запісаў сваё апавяданьне. Калі я скончыў, Тоні, жонка Лілі, згатавала вялізную піцу. Я ледзь зеў палову сваёй порцыі. Магчыма, ён вырашыў, што я не дужа выхаваны альбо што мае апавяданні не спатрэбяцца ў далейшым даследванні, бо іх немагчыма праверыць. Так ці інакш, працягу не адбылося.
- Ці пацвярджаюць гэтыя вопыты тваё імкненне зведаць сапраўдны ход думак?
- Так, бо ў пачуццёвым плане ня можа быць ніякіх сумневаў, што ўсё было менавіта так. Калі паспрабаваць апісаць словамі, то людзі, якія чытаюць гэта, подумаюць, што ўсё гэта не больше чым таннае самаашуканства.
- Як даўно гэта адбылося?
- Недзе блізу 15 год таму.
- У той час ты ужо рабіў якія-небудзь запісы?
- Так, я запісваў дыханне розных груп людзей, і гэта паслужыла мне і для іх добрым вопытам, таму што дыханне новай групы мянялася ў працэсе прыслухоўвання да дыхання папярэдняй, людзі стараліся адпавядаць рытму, як ў хоры. Гэта была першая перадача пачуццяў на адлегласць, якую я ажыццявіў.
- Гэта тэхніка знайшла шырокае выкарыстанне на дыскатэках, дзе рытм музыкі падстройваецца пад рытм сэрца. Зараз, праўда, узніклі праблемы, бо сучасныя танцавальныя рытмы, накшталт джангла, занадта хуткія і даводзяць людзей да знямогі. Нават па тэлевізіі.
- Гэта прылада кіравання.
- Але ты часта выкарыстоўваеш тэлевізійныя эфэкты.
- Каб звергнуць яго ўладу.
- Ці можна перамагчы такую гіганцкую сыстэму?
- Так, але лёгка зрабіць гэта можна толькі на паперы. Тэлевізія ў многім трымаецца дзякуючы падтрымке з боку людзей. А людзей можна прымусіць змяніць іх зносіны да тэлевізіі. Зрабіць гэта можна зноў жа пры дапамозе тэлевізіі, нечакана паказаўшы штось без папярэджаньня і без тлумачэньня ў той час, калі большасьць людзей глядзяць тэлевізар.
- Але пры гэтым тэлевізія захавае кіруючую ролю.
- Не, таму што гэта ня будзе прызначана дзеля кантролю.
- Я думаю, ты памыляешся. У маладосьці, калі я прыехаў у Лондан з маімі бацькамі з Паўночнай Англіі, другі канал Бі-Бі-Сі гойсаў у пошуках эстэтыкі і часта паказваў даволі дзіўныя перадачы. Бацькі забаранялі мне глядзець яго, бо, па іх меркаваньню, гэта была лухта, якая ня можа нікога зацікавіць. Натуральна, ужо толькі дзеля гэтага я стараўся выкарастаць любую магчымасць, каб уключыць яго. І калісьці раз я асьцярожна пераключыў тэлевізар на другі канал і убачыў вялікі, у весь экран, рот, які штось мармытаў. Перадача ўжо скончылася, і не было ніякакай інфармацыі аб тым, што гэта такое. Толькі праз пятнаццаць гадоў я даведаўся, што гэта быў пэрфоманс Білі Уайтлоў па матывах навелы Сэмюэля Бэккета "Не я". Гэта карціна дагэтуль у мяне перад вачыма. Я памятаю сваё неўразуменне і невытлумачальную асалоду. Другі раз я ўбачыў гэта, знаходзячыся ў другой часцы Англіі і адпачатку падумаў, што еду з глузду, пакуль не убачыў назвы. Можаш уявіць? 15 год два вобраза жылі асобна, і я зразумеў, што ня мае значэння, хто стварае такі вобраз, усё залежыць ад таго, хто атрымае ўражанне.
- Са мной таксама адбывалася нешта падобнае. Але гэта прыклады выпадковага, калі хочаш, другаснага паражэньня, калі старана адабраныя сюжэты аказваюць нечакана ўзьдзеянне на гледачоў. Прадзюсарам падабаецца, калі ў перадачах з'яўляюцца сцэны, што здзіўляюць сваёй некіраванасцю: крушэнне шрубалёта над Джонстаўнам, хваляванні пад час ток-шоў і г.д. Усё гэта наводзіць гледача на думку аб тым, што выпадковыя падзеі ў лешым выпадку адносны, а ў горшым - справакаваны. Я ж маю на ўвазе перадачы, якія павінны дазваляць гледачам выкарыстоўваць мажлівасці тэлевізійных сродкаў, дзейнічаць, а не спажываць - альбо, іначай кажучы, вырабляць, а ня быць прадуктам.
- Ненесадзяванае прыходзіць на тэлевізіі надта часта, заўсёды можна сустрэць нешта, што знаходзіцца за мяжой паразуменьня.
- Калі б гэта адбывалася ўвесь час, гэта не было б нечаканым.
- Нельга блытаць гэтыя паняцці. Шмат хто, як і мы з табой, выраслі разам з тэлевізіяй і ведаюць, што гэта такое і што ад яе можна чакаць. Чалавек, уключыўшы тэлевізар упершыню, не дапускае гэтага. Твой унутраны свет, які склаўся пад час твайго жыцця, можа быць колькі заўгодна сюрэалістычным, і самыя звычайныя рэчы, якія табе падаюцца нармальнымі, не сустракаюць паразумення ў іншых людзей. Самі сродкі масавага інфармавання не зьяўляюцца суб'ектам і ня могуць чым-небудзь кіраваць. Пры іх стандартным успрыманні на нас з табой аказалі моцны ўплыў падзеі, якія, безумоўна, з'яўляюцца суб'ектыўным кіраваньнем свядомасці. Да такіх падзей можна нават аднесці знаёмства з творамі Бэраўза. Усё залежыць ад таго, як выкарыстоўваюцца СМІ. Я ужо казаў, будаўнік не вінаваты, калі нехта падыме цагліну і ударыць ім цябе па галаве. Адна і тая ж цагліна можа быць выкарыстана і як зброя, і як прылада працы.
- Добра, тады растлумач, чаму іх не выкарыстоўваюць?
- Калі іх выкарыстоўваюць, яны атрымліваюць жыццё, яны атрымліваюць шанец. Але людзям гэта не па нораву. Гэта з'ява называецца гомеастазісам, якая літаральна азначае тое, што людзі хочуць, каб усе рэчы заставаліся такімі ж, як яны былі заўсёды. Шанец робіць усё наадварот. Немагчыма падпарадкаваць сабе волю непрадказальнага. Такім чынам, ты звужаеш пункт гледжання, а людзі бачаць кропку, якая змяньшаецца. Але яны забываюць пра тое, што чым менш зрэнка, тым больш энэргіі накіроўваецца праз яе. Гэта можна выкарыстоўваць як зброю. Паток энэргіі, які павялічваецца прыводзіць да вызвалення, калі ты, праходзячы праз дзверы, што меншаць заўважаеш, як пачашчаецца дыханне. І ты праціскваешся. Гэта меў на ўвазе Букмінстар Фулер, калі казаў, што вялікае трэба шукаць у малым. Тая ж думка спатыкаецца ў Гурджыева.
______________________________________________________________________________________________________________
Перфомансы Джона Дункана
Аўтобусная паездка (1976)
Яго мэтай была праверка цверджання, што агрэсія, гэтаксама як і іншыя віды аўтарытарных паводзінаў - вынік падаўлення сэксуальнасці (Вільгельм Райх, "Псіхалогія масаў і фашызм). Я працаваў кіроўцай на пасажырскіх перавозках у Лос-Анжэлесе і вырашыў выкарастаць свой аўтобус у якасці пляцоўкі для перфомансу. Шыбы ў ім не адчыняліся, таму атракант з пахам вагінальных выдзяленняў пад час аргазму, папярэдне змешчаны мной у вентыляцыйную сістэму, выклікаў у нічога не падазраючых пасажыраў несвядомую сацыяльную стымуляцыю на працягу ўсяго маршрута. Я рабіў гэта двойчы: у першым выпадку ў вопыце ўдзельнічалі рахманыя службоўцы, што вярталіся дамоў пасля працоўнага дню, а ў другім - група дзяцей, навучэнцаў школы, якая спецыялізуецца на вывучэнні этыкета. Напачатку перфоманса і тыя, і другія вялі сябе ціха і інтравертна, а пры канцы справа даходзіла да дракі і псавання салона. Адзін з пасажыраў ударыў цяжарную жанчыну, саштурхнуўшы яе з сядзення, на падставе, што тая наступіла яму на ногу. Выбухнала перапалка, якая перайшла ў драку, да якой далучыліся астатнія, прычым палова была на баку пасажыра. Што датычна падлеткаў, то яны зладзілі сапраўдную бойку, парваўшы свае партфелі і раскідаўшы іх змесціва па падлозе.
Спалох (1976)
Спалох - рэакцыя на напад, здзейсненае ўзброенай групай, як мне адпачатку здалося, людзей пад час майго позняга вяртання па бязлюднай вуліцы. Адзін з нападаўшых зламаў сзаду аб маю шыю нешта падобнае на тронак мятлы. Першыя долі сякунды я думаў, што ў мяне выстралілі, і стаяў, скаваны халодным жахам. Але слядоў крыві нідзе не было, і я зразумеў, што ўсё ў парадку, а страх перайшоў у гнеў. Некалькі сякунд я хістаўся паміж гэтымі палярнымі адчуваннямі, спрабаваў зразумець, што адбываецца. Пазней мне стала цікава, як іншыя людзі паводзілі б сябе ў падобнай сітуацыі. Ноччу я, схаваўшы галаву пад маску, падкрадваўся да дамоў людзей, каторых добра ведаў, і званіў у дзверы. Калі мне адчынялі, я страляў чалавеку ў галаву з пісталета, зараджанага халастымі патронамі, і знікаў.
Стрэсавая камера (1993)
Збудаванне ў выглядзе злёгку пераробленага грузавога кантэйнеру з трыма вібрагенератарамі з рэзананснай частатой, што вагае сцены ў трох накірунках. Звонку кантэйнер хістаецца падобна да ківача з радыюсам 50 метраў. Тым, хто знаходзіцца ўнутры поўнай цемры і цалка раздзетым здаецца, што яны рухаюцца ў прасторы па выпадковай траекторыі.
Удар (1996)
Базаваўся на гіпервентыляцыі лёгкіх, то бок гранічна глыбокім дыханнем, якое прыводзіла да поўнай страты фізічнага і псіхічнага кантролю ў выніку празмернага выдзялення эфедрына - марфінападобнага рэчыва, якое стымулюе арганізм пад час фізічнай перагрузкі. Упершыню з гэтай тэхнікай мяне пазнаёміла доктрка-тэрапеўт, што выкарыстоўвала яе для лячэння прыступаў беспадстаўнай жорсткасці. Сур'ёзна захапіўшыся гіпервентыляцыяй, я заўважыў, што яна набыла для мяне зусім іншы сэнс, нешта накшталт сусветнай медытацыі. Упершыню я выканаў "Удар" на радыё, а пасля выступаў перад публікай, кожны раз атрымоўваючы новыя пачуцці.
"Независимая электронная музыка" №3 1999
(пераклад на расейскую: Дзмітрый Васільеў
на беларускую: bhajravi)