Па слядах спадара ales_k другі раз у жыцці патрапіў на часопіс "Доберман". Часопіс мужчынскі, ды яшчэ і выходзіць у Беларусі, праўда не вельмі рэгулярна і зусім не шматтыражна. Але выходзіць, па-мужчынскі ўтойліва і незаўважна.
Першы раз маё знаёмства з гэтым цудоўным творам нашай паліграфічнай прамысловасці адбылося на абшарах крамы "Падземка", што насупраць той самай вежы, на якой зусім ужо хутка па нейкай нова-старай дурной традыцыі з'явіцца чырвоны савецкі сцяг, абвяшчаючы чарговую гадавіну вызвалення роднай краіны ад хрэстаматыйных ужо нямецкіх захопнікаў.
Першы раз быў цікавейшы, але пра яго я ўжо нічога добрага не скажу. А цяпер просота сіжу, чытаю інтэрвью расійскага пісьменніка Стогоффа, з ff на амаль што канцы, як настойліва дэкларуюць апрацоўшчыкі інтэрвью.
Адзначу дзьве рэчы, якія выказаў новы кумір мільёнаў:
- Белорусы, по-моему, самая националистически настроенная нация во всем бывшем СССР.
- Мне было 19 лет, я носил вьющиеся волосы ниже плеч, татуировки на предплечьях и шесть сережек в двух ушах. В таком виде я пришел в... журнал «Ровесник». ... я занял то кресло, из которого только что вылез предыдущий «ровесниковский» обозреватель Артемий Троицкий.
Карацей, што трэба было тое і сказаў. І на што я гэта цытую?
http://www.doberman.by/persona/stogoff.php