http://generation.by/forum-viewtopic-t-1168.htmlТак мы пазнаёміліся. Ты была ў шэрай "курчатай" куртцы, такі пухнацік ці непрычэсаны вожык. Ты ўсміхалася, не, спачатку ты глядзела сур'ёзна. Ты мерзла, насупраць помніка Колусу, у 18 гадзін вечара, у аўторак. Аўторак, калі я ўпершыню сустрэчаў цябе ў смузе Менску. Ты размаўляла па-беларуску. Мы пайшлі гуляць, у бок Краснай вуліцы, пасля варанянскага, парк Горкага - звычайны халодны менскі лістападаўскі вечар. Я спужаўся цябе, не зразумеў, я не хацеў болей бачыцца. Але мы сталі рыхтаваць ВАНДРОЎКУ. разам. Нашу першую вандроўку.
Натупны раз мы сустрэліся ў дзень, супрацьлеглы таму шэраму восеньскаму. Такі студзеньскі сонечны дзень. Неверагодна сонечны. ты сядзела ля сцяны польскага кансуляту. Ты чытала кніжку. О божа. Ты была ідэалам філфакаўскай дзяўчыныны, што ўсё чытае - чытае, праглынае гэтыя сур'ёзныя, інтэлектуальныя кніжкі. Ты запаўянала анкету і не парылася. Я запаўняў анкету, і парыўся ўжо тады. Я "парыўся" - гэта было твае "славечка". Тваё.
Мы атрымалі візу - яна каштавала тады толькі 5 даляраў - і мы паехалі ў нашу вандроўку. Ты НЕ парылася. тады І я не парыўся. Мы завісалі ўначы пасярэдзіне невядомых польскі гарадоў. Мы ўсё ноч гулялі па Любліну. І спрабавалі схавацца ў пад'едзе ад студезньскай сцюжы. І быў гэты пацалунак. Ты ПЕРШАЯ зрабіла яго, літаральна накінуўшыся на мяне, прыціснуўшы да сценкі. Пасля ў гадзіну ночы ты сядзела ў мяне на каленях на берасцейскім вакзале. І пытала мяне "о, што я раблю?" Я быў шчаслівы, ты рабіла мяне шчаслівай.
Дзякуй.
Цябе больш няма. У сваю дваццаць шостую восень цябе не стала.