Вось гэта пытанне канешен парадавала:
62. Ощущаете ли Вы себя европейцем, чувствуете ли Вы свою принадлежность культуре и истории европейского общества?
Вариант ответа
%
Да
37.1
Нет
52.8
ЗО/НО
10.1
73. Как Вы считаете, должна ли Беларусь, следуя за Россией, признать независимость Абхазии и Южной Осетии?
Вариант ответа
%
Да, их независимость следует признать
44.6
Нет, их независимость не следует признавать
7.7
Мне это безразлично
37.1
ЗО/НО
10.6
Чамусьці пытанне прызнання\непрызнання для мяне вельмі істотнае. Відаць таму, што усю вайну і яшчэ месяц пасля яе прабыў далёка ад нашай інфармацыйнай прасторы ў швэнданні па Еўропе. А там усе пыталі, асцярожна так, адначасова са сводкамі навінаў з Тбіліса ці Асеціі: “А як у вас у Беларусі ставяцца да гэтага”, - нават не называючы вайну вайной. А я не ведаў, што казаць. Але, натуральна, хацелася, каб стаўленне было нармальным. Было спадзяванне, што беларусы пабачаць, як Расія дэманструе твар сапраўдны. Што гэта зменіць да яе стаўленне.
Не, не, не. Людзі не хочуць чуць і бачыць. Людзям надалей добра быць рабамі, і назіраць за тым, к камянямі забіваюць тых, хто васаламі быць больш не хоча.
Але ўсё ж, чаму для мяне пытанне прызнання\непрызнання такое істотнае?
Мо таму, што калі мы, не не мы, бо мая краіна не можа такога зрабіць. Дык каля яны прызнаюць, то тое паставіць тую краіну ў адзін шэраг з Расія, Гандурасам. Камічна. Вось пасля гэтага, напэўна, будзе сорамна казаць, адкуль ты. Буду проста казаць, што я з Мінска. І ўсё.